Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Вядомыя беларусы рабілі зарадку для вачэй (відэа)

Сёння па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаўся Сусветны дзень зроку. І каб прыцягнуць да яго ўвагу, вядомыя беларусы з дзецьмі зняліся ў вясёлым роліку-зарадке для вачэй, падтрымаўшы такім чынам праект Беларускага дзіцячага фонду і velcom «Я бачу!».


У здымках прынялі ўдзел тэле- і радыёвядучыя Яўген Перлін, Марына Грыцук, Таццяна Сулімава, блогеры Арына Лісецкая і Багдан Каравец, тэатральны акцёр Раман Падаляка, трэнер баскетбольнага клуба «Цмокі» Аляксандр Куль, мастак і ілюстратар Надзея Бука, камерцыйны дырэктар Telegraf .by Ілля Іваноў, кіраўнік сямейнага інклюзія-тэатра «i» Ірына Кісялёва, выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу, арганізатары праекту «Я бачу!».

Паводле прэс-рэлізу

Каментаваць