Івянец склікае таленты

Заснавальнікам адмысловага фэсту вырашыў вызначыцца Івянец. 16 кастрычніка тут стартуе “Творчы кірмаш, які ставіць на мэце амбітную задачу па выяўленні беларускіх народных талентаў. 

Ладзяць мерапрыемства кандытарская кампанія “Івкон і Музей традыцыйнай культуры. А яго ўдзельнікамі стануць майстры не толькі з Мінскай вобласці, але і іншых мясцін Беларусі.

Заснавальнікам адмысловага фэсту вырашыў вызначыцца Івянец. 16 кастрычніка тут стартуе “Творчы кірмаш, які ставіць на мэце амбітную задачу па выяўленні беларускіх народных талентаў. 

Ладзяць мерапрыемства кандытарская кампанія “Івкон і Музей традыцыйнай культуры. А яго ўдзельнікамі стануць майстры не толькі з Мінскай вобласці, але і іншых мясцін Беларусі.

Арганізатары маюць намер збіраць людзей, якія ўжо выявіліся як творцы ў нейкім жанры. А далей заахвоціць іншых здатных асобаў далучыцца да фэсту. “Раскрыць у кожным, хто трапіць у гэту атмасферу, нейкую здатнасць і абудзіць памкненне да творчасці, — акрэсліла намеры вядучы спецыяліст па этнаграфіі кампаніі “Івкон Антаніна Хатэнка. — Неабавязкова ў нейкім відзе мастацтва, які ёсць агульнапрызнаным. У пякарстве, у кухарстве, у апавяданні казак, баек, прымавак. Ва ўспамінах сябе беларусамі.

Мерапрыемства будзе адбываецца на сядзібе Пятра Драгунцава, апошняга пана, які быў у Івянцы да 1939 года. Зараз гэта філія Музея традыцыйнай культуры, які знаходзіцца ў Івянцы. Майстар-класы пакажуць рамеснікі і лозапляцення, і саломапляцення, і рэзьбавання па дрэве, і кавалі. А сам кірмаш збудаваны ў выглядзе тэматычных мікракірмашыкаў. Іх будзе васямнаццаць.

Прынамсі кірмашык кухарства прызначаны ініцыяваць даследаванне забытай беларускай кухні. І прапаноўваць частаванне тым, што ёсць у ёй адметным. Прэзентацыя кнігі “Наша страва Алеся Белага таксама адбудзецца з адпаведным смакаваннем. Дэманстрацыю сваіх талентаў будуць ладзіць і гаспадары аграсядзібаў.

Юныя мастакі з каледжу імя Ахрэмчыка прыедуць маляваць фрэскі для Івянца. На аснове легенд і паданняў яны будуць рабіць вялікае палатно, каб падарыць мястэчку. Іншыя маладзёны прадэманструюць свае таленты ў гранні на жалейках і дудах.

 Спартовыя гульні адбудуцца на кірмашыку дужасці. Мінікірмаш новых ідэй — для тых, хто носіць іх у сабе і не ведае, куды падзець. Будзе і кірмашык этнічнай старызны, скарбашукальнікаў, смехатворчы кірмашык. На вясельным кірмашыку адпаведны абрад пройдзе сапраўдная пара, якая ў гэты дзень бярэ шлюб. А запрошаныя на свята архівісты дапамогуць усім зацікаўленым у даследаванні іх радаводу.

Прыемным сюрпрызам для наведнікаў стане дэгустацыя цукерак. Прычым адмысловая, як гэта мае быць па прынятых канонах. Толькі так можна ацаніць каштоўнасныя рэчывы ў цукерцы. Да прыкладу, не толькі смакуеш салодкае, але перабіваеш смак аліўкамі ці салёнымі гуркамі або лімонам.

 Адметнай падзеяй стане для Івянца асвячэнне 16 кастрычніка капліцы побач з сядзібай. Дагэтуль капліца была разбураная, і яе аднаўленне адбылося за кошт сродкаў “Івкона. А ў івянецкім Доме культуры ў гэты дзень ладзіцца традыцыйнае рэгіянальнае свята “Саламяны павук. І там народныя майстры будуць плесці з саломы менавіта гэтых істот.

Што да “Творчага кірмашу, то арганізатары збіраюцца зрабіць яго штогадовым і менавіта восеньскім. “Але калі казаць пра статус самога фэсту, то мы хочам яго пашыраць і зрабіць Налібоцкім кірмашом, — адзначыла Антаніна Хатэнка. — Ахапіць усе рэгіёны, якія прылягаюць да Налібоцкай пушчы: а гэта ўжо некалькі абласцей. Наогул, увесь кірмаш скіроўваецца на тое, каб дастаць з генетычнай памяці тое, кім мы ёсць. І, можа быць, на гэтай аснове з’яднацца.

Цікава, што інтэрнэт-публіка ўжо абмеркавала на форумах івянецкі праект і вынесла свой ухвальны вердыкт: нарэшце з’явіўся супраціў “Дажынкам.

Каментаваць