Вярхоўны Суд лічыць законным караць некалькі разоў за адзін мірны сход

Вярхоўны Суд адказаў Вользе Мікалайчык па скаргам на пастановы судоў Партызанскага і Першамайскага раёнаў г. Мінска, якімі яе два разы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у адным мірным сходзе 3 ліпеня 2017 года.
Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы

Вольга Мікалайчык 3 ліпеня 2017 года прыкладна з 14:00 да 16:00 рухалася з бел-чырвона-белым сцягам у групе грамадзян па пр. Незалежнасці з пл. Кастрычніцкай да пл. Незалежнасці, а затым назад да пл. Перамогі.

Актывістка лічыць, што, дзейнічаючы падобным чынам, яна ажыццяўляла сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы і права выказваць сваё меркаванне наконт грамадска значных пытаннях. Яна рухалася пешшу ад пачатковай кропкі да канчатковай, абмяркоўваючы з сябрамі розныя пытанні. У яе намер уваходзіла скончыць мірны сход на пл. Перамогі, што яна і зрабіла разам з іншымі грамадзянамі.

Падчас руху да грамадзян ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не падыходзіў і не папярэджваў аб тым, што яны ўдзельнічаюць ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 26 ліпеня і 1 жніўня 2017 года (пастановамі судоў Партызанскага і Першамайскага раёнаў адпаведна) яна была прыцягнутая да адказнасці па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Але суд Партызанскага раёна г. Мінска палічыў, што Вольга Мікалайчык удзельнічала на пл. Перамогі у 15:33 3 ліпеня ў несанкцыянаваным пікеце, а суд Першамайскага раёна прызнаў, што актывістка ўдзельнічала менавіта ў мітынгу на пл. Незалежнасці з 14:28 да 14:55.

Юрыст ПЦ "Вясна" Алег Пашкевіч, каментуючы гэтую сітуацыю, адзначае:

Па логіцы беларускіх судоў, удзельнікаў аднаго несанкцыянаванага шэсця можна прыцягваць да адказнасці неабмежаваную колькасць разоў — за пікет падчас збору, за шэсця падчас руху і за мітынг, якім звычайна заканчваюцца падобныя мерапрыемствы апошнім часам. Кожнае спыненне калонны таксама можна разглядаць як пікетаванне. З пункту гледжання міжнародных стандартаў, такі падыход становіцца яшчэ больш абсурдным, бо чалавек мае права рэалізоўваць сваё права на свабоду мірных сходаў у тым фармаце, у якім пажадае, калі гэта не стварае рэальнай пагрозы інтарэсам дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў”.


Чытайце таксама:

Бела-чырвона-белы сцяг над плошчай Перамогі (фотафакт)


spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Захарова Татьяна Викторовна (Брест )
  • 2018-04-25 21:01:58
В Беларуси есть Суды и Судьи -- а ПРАВОСУДИЯ Нет !!!! Пока в Беларуси у руля Агрофюрер - у людей даже Надежды на справедливость не будет !.

Каментаваць