Вярнуць мову ў царкву

 Упершыню ў Мінскай Духоўнай Акадэміі і Семінарыі ў Жыровічах прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная праваслаўю і беларускай літаратуры. Канферэнцыя пачалася з малебна ўсім беларускім святым.

У канферэнцыі прынялі ўдзел дактары і кандыдаты навук, гісторыкі і пісьменнікі, краязнаўцы і настаўнікі з Жыровічаў, Слоніма, Гродна, Брэста, Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

Даклады і спрэчкі выступоўцаў былі даволі гарачымі і разнастайнымі. Доктар філалагічных навук Іван Чарота з Мінска распавёў пра дэсакралізацыю і літаратуру, доктар філалагічных навук з Брэста Зоя Мельнікава расказала ўдзельнікам канферэнцыі пра нацыянальную і духоўна-хрысціянскую ідэі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Прафесар таксама звярнулася з просьбай да праваслаўных святароў — вярнуць беларускую мову ў царкву.

Пра мову і царкву, хрысціянскі кірунак у беларускай паэзіі, пра пераклады Святога Пісання на беларускую мову распавядалі ў сваіх выступленнях кандыдат багаслоўя іераманах Еўстафій Халіманкоў, прафесар, кандыдат багаслоўя Сергій Гардун.

Многія даследчыкі распавядалі пра сувязь канкрэтных беларускіх пісьменнікаў з праваслаўем. Тыя, хто прымаў удзел у канферэнцыі, даведаліся пра хрысціянскія каштоўнасці ў “Палескай хроніцы Івана Мележа, пра хрысціянскія матывы ў творчасці Алеся Гаруна і Уладзіміра Караткевіча, пра мовазнаўчы погляд на “Малітву Наталлі Арсенневай як рэлігійна-патрыятычны гімн, пра Максіма Гарэцкага і пытанні веравызнання ў Беларусі, пра духоўнае выхаванне на ўроках беларускай літаратуры і г.д.

Канферэнцыю арганізаваў брат Мікалай (Зьніч) з Жыровіцкага манастыра. Усе выступленні праз пэўны час будуць выдадзены асобнай кнігай, якой, дарэчы, па тэме “Праваслаўе і беларуская літаратура няма ў Беларусі.
 
Каментаваць