Вязень Аршанскай калоніі Андрэй Федаровіч аб’явіў галадоўку

Вязень Аршанскай выпраўленчай калоніі №8 52-гадовы Андрэй Федаровіч з Мінска аб’явіў галадоўку. Пра гэта карэспандэнту НЧ паведаміла маці вязня 76-гадовая Тамара Федаровіч. 



Яна распавяла, што 12 лютага 2010 году яе сын быў асуджаны судом Першамайскага раёна г. Мінска на 9 гадоў зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за набыццё, перавозку і захоўванне макавай саломкі ў вялікім памеры — 1,611 кг. (ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).  
 
 
Як пацвердзіла спадарыня Тамара, яе сын на самой справе быў наркаманам і яна сама ў свой час паставіла яго на ўлік у наркадыспансэры. Аднак апошнія перад судом гады Андрэй Федаровіч ужо не ўжываў наркотыкі, амаль год працаваў рабочым УП “Зелянбуд” Першамайскага раёна сталіцы, дзе характарызаваўся выключна станоўча і за сваю працу атрымліваў прэміі. Згодна заключэнню судовай экспертызы, у Андрэя Федаровіча хаця і было ўстрыманне ад наркотыкаў, але залежнасць ад іх захавалася. Вось чаму восенню 2009 года Андрэй Федаровіч і купіў макавую саломку ў бабулі ў адной з вёсак Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Разам з тым, вязень да суду ніколі не прыцягваўся да адказнасці за распаўсюд наркотыкаў, нават з’яўляючыся наркаманам. 
 
 
Каментуючы сітуацыю з вязнем Аршанскай калоніі, юрыстка Тамара Сяргей зазначыла, што яна пазнаёмілася з матэрыяламі справы Андрэя Федаровіча, дзе няма ніводнага доказу ягонай віны ў распасюдзе наркотыкаў. “Прысуд вынесены на аснове не доказаў, а меркаванняў. Таму патрэбная перакваліфікацыя гэтай справы. Аднак на ўсе скаргі Андрэя Федаровіча ў органы суду і пракуратуры ён атрымлівае фармальныя адпіскі. Вось чаму вязень і пайшоў на галадоўку”,  сказала Тамара Сяргей.  
 

Абмеркаванне:

  • яковлевич
  • 2015-06-13 17:31:16
Когда читаю статьи о приговорах и отписках судейских чиновников, вспоминается последняя часть, стихотворение Лермонтова "На смерть поэта". Пусть в данной статье речь идет не о
погибшем поэте, а о простом парне, но суть от этого не меняется. Эх судьи, судьи, что же вы творите. Какую память вы оставите о себе. Сколько невиновных сидит. А оправдать невиновного страшно. А
вдруг создастся прецедент ? А как же "честь судебной мантии"? Не понимают что на этой мантии столько слез и крови невинных и расстрелянных, что отстирать невозможно
  • Я
  • 2015-06-14 17:59:51
Страшная ситуация в стране! Дела в судах не рассматриваются как того требует закон. Следователь нарисовал бред, суд поддержал и дал по максимуму. Вот для чего надо было обвинять человека по части 3,
если вина не доказана? Какая выгода государству от того, что человека не обоснованно обвиняют в том, чего он не совершал и будет лишён свободы на пять лет больше? Всё это указывает на то, что судьи
преступают закон преднамеренно, поэтому и жалобы не рассматриваются надлежащим образом. Хочется спросить у гаранта Конституции, для чего такие суды в государстве? Почему судьи преступают закон, но не
несут ответственности по всей строгости закона? Зачем государство принуждает граждан обращаться к судьям; " Высокий суд", в то время как судья открыто демонстрирует неуважение к
закону?

Каментаваць