Вобшук у бабруйскіх грамадскіх актывістаў

Раніцай 19 ліпеня ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) супрацоўнікі УУС Бабруйскага гарвыканкама правялі вобшук у доме актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, мужа і жонкі Аляксандра і Валянціны Каваленкаў.



Як паведаміла НЧ Валянціна Каваленка, 17 ліпеня яе выклікаў на допыт па крымінальнай справе супрацоўнік Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэту, маёр Аляксей Сумцоў. Дарэчы, ён паведаміў, што справа знаходзілася ў архіве, але па запатрабаванні мясцовай пракуратуры Валянціну Каваленка трэба дапытаць, таму што адзін з грамадзянаў, які праходзіў па дадзенай справе, звязанай з наркотыкамі, спасылаўся менавіта на гэтую жанчыну.

«Гэтага грамадзяніна я не ведаю, на ўсе пытанні Сумцова адказала. У 2008 годзе я звярталася ў праваахоўныя органы з заявай, каб знайшлі і пакаралі тых, хто распаўсюджваў пра мяне чуткі, што я маю дачыненне да наркотыкаў. Я перадала Сумцову адказ праваахоўных органаў пра тое, што яны не ўстанавілі факт распраўсюджання чутак наконт мяне... Поўнай нечаканасцю стаў для нас сённяшні вобшук, па выніках якога нічога супрацьзаконнага ў доме не было знойдзена», —  сказала Каваленка.

 

Каваленка нагадала, што ў 2005 годзе быў асуджаны яе адзіны сын.

«Паколькі ў яго справе было шмат супярэчнасцяў, муж стаў дабівацца ад органаў пракуратуры адказу на нашыя пытанні. Мужу пагражалі — сядзеш за краты разам з сынам. Так і зрабілі — у 2007 годзе Аляксандр Каваленка быў асуджаны на дзевяць гадоў зняволення за распаўсюд наркотыкаў. У 2010 годзе гэты прысуд быў адменены і мужа рэабілітавалі. Зараз разам з ім мы працягваем адстойваць правы свайго сына. Вясною бягучага года праваахоўныя органы тройчы спрабавалі ўзбудзіць крымінальную справу супраць майго мужа. Але гэта не ўдалося, і таму супрацоўнікі праваахоўных органаў узяліся за мяне», — распавяла Валянціна Каваленка.

 
 

Яна расцэньвае сённяшні вобшук як спробу псіхалагічнага ўціску на сваю сям'ю з мэтай запалохвання і прыпынення адстойвання правоў свайго сына. Дарэчы, апошнім часам у яго таксама ўзніклі праблемы ў месцах зняволення, падкрэсліла Валянціна Каваленка.  

Абмеркаванне:

  • Любовь
  • 2013-07-19 21:10:25
Вся эта грязь идёт из администрации президента РБ. Эти чинуши, во главе с ломоносовым не знают уже как укусить! А если эти чинуши занимаются такими подлостями, значит наша группа действует правильно
и мы на правильном пути!!!

Каментаваць