Беларускае войска: баяздольнасць на нулі

У новым офісе кампаніі «Гавары праўду!» у Мінске прайшоў першы тэматычны «круглы стол» у межах кампаніі «Народны рэфереэндум». Згодна з канцэптам гэтай кампаніі, менавіта насельніцтва павінна выпрацаваць тыя пытанні, якія мусяць быць пастаўленыя на ўсенародны разгляд.



Фота news.bbc.co.uk


Гэтым разам пытанні паспрабавалі выпрацаваць не палітычныя актывісты, а вайскоўцы. Лідэр «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў патлумачыў гэта тым, што армія ёсць найважнейшай часткай беларускага грамадства, і ўвогуле «народ і армія — адзіныя».

Перш, чым вайскоўцы пачалі думаць пра пытанні, якія б можна было вынесці на рэферэндум, маёр запаса Сяргей Вазняк, які быў вядоўцам дыскусіі, прапанаваў абмеркаваць праблемы беларускага войска. «Я размаўляў са сваімі паплечнікамі, якія засталіся ў войску. З гэтых размоваў я бачу, што беларускае войска не гатовае да сучаснай вайны. Сучасная, высокатэхналагічная ці высокадакладная вайна прад’яўляе зусім іншыя патрабаванні да салдата. Да гэтага мы не гатовыя», — адзначыў ён.

Але, як высветлілася, беларуская армія, па меркаванні некаторых ваенных, не гатовая не тое што да высокатэхналагічнай вайны — не гатовая да вайны ўвогуле. Найперш, яна не гатовая да яе маральна-псіхалагічна.

Палкоўнік Мікалай Петрушэнка вельмі каротка зрабіў аналіз ваенна-палітычнай сітуацыі ў свеце. На ягоную думку, ваенная небяспека для Беларусі існуе. Наколькі яна верагодная і з якога «тэатру ваенных дзеянняў» небяспека вызначыцца, зараз цяжка сказаць, але выключаць такое развіццё падзеяў нельга.

У гэтым рэчышчы галоўным становіцца пытанне аб «ўнутраных сацыяльна-палітычных фактарах, якія не спрыяюць яднанню нацыі і народа, дзяржавы і грамадства». Таму, як заявіў Петрушэнка, Беларусь з’яўляецца вельмі слабой і прыступнай у ваенным плане.

Няўжо палітыка так уплывае на войска? «У Мінске завершыўся вясновы прызыў у войска. Прызвана ў войска тысяча навабранцаў. У той жа час да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад вайсковай службы прыцягваецца 250 чалавек. Выснова: вайны яшчэ няма, а ўжо кожны чацверты патэнцыйны салдат — дэзертыр», — сказаў палкоўнік.

«Калі я чытаю дакументы пра дзейнасць абароны «пры наступленні праціўніка ўглыб краіны»… Якая «глыб краіны»? Уся краіна маленькая, за суткі на танку ад адной мяжы да супрацьлеглай праехаць можна», — кажа Петрушэнка.

«Абароназдольнасць краіны ніякая. Падцягваць сюды расійскую вайсковую базу і ставіць на дзяжурства комплексы С–300 і С–400 — я б нават паўмерамі гэта не назваў. Здаваць жа ў выніку самастойнасць дзяржавы такім чынам, — гэта я лічу здрадай радзіме», — заявіў палкоўнік асобарга аддзелу Анатоль Юрэвіч.

Нізкі маральны дух пануе не толькі сярод навабранцаў, але і сярод кадравых афіцэраў, распавёў капітан Аляксей Кавалец. Ён не пагадзіўся з тым, што нас хтосьці збіраецца захопліваць, таму што і без усялякіх войскаў у нас працягваецца інкарпарацыя ў Расійскую Федэрацыю. З-за гэтага беларускія вайскоўцы проста разгубленыя. «Па-першае, невядома ў сувязі з гэтым хто патэнцыйныя калабарацыяністы. Гэта апазіцыя, «пятая калона», ці гэта ўлада — «пятая калона». Невядома, каго расстрэльваць у выпадку чаго», — сказаў Кавалец.

«У звязку з гэтым армія находзіцца ў нейкім невядомым стане. Што такое ўвогуле армія? Армія — гэта сродак абароны сваёй краіны. Што абараняць, калі мы з Расіяй — Саюзная дзяржава? То бок, беларускай дзяржавы ўжо нібыта не існуе? Дык што, нам абараняць Расію? Навошта? Пра гэта кажуць усе — і афіцэры, і салдаты», — заўважыў Кавалец.

Генерал Валер Фралоў адзначыў і эканамічны складнік: крытычны стан беларускай эканомікі адбіваецца на войске. «Палякі закупілі 128 танкаў «Леапард», яшчэ 128 плануюць закупіць. Прынята рашэнне стварыць нацыянальную сістэму супрацьракетнай абароны. Польскі Сейм на 10 год прыняў бюджэт для войска — 45 млрд. долараў, тры поўных бюджэта Беларусі. А ў нас лішніх грошаў няма», — кажа Фралоў.

Такім чынам, праблема беларускага войска палягае наўпрост у палітычнай сферы.

Нізкі ўзровень вайсковай гатоўнасці забяспечваецца нестабільнай геапалітычнай сітуацыяй — мы ўвесь час раскачваемся на геапалітычных арэлях ад Расіі да Еўрасаюза, нікому канчаткова не аддаючы перавагу. Адсутнасць палітычных свабодаў, адсутнасць магчымасці самарэалізацыі ў Беларусі прыводзяць да таго, што моладзь не толькі з’язджае з краіны, але і не жадае яе абараняць. «Саюзная дзяржава» не стварае патрыятычнасці і матывацыі беларускага войска для актыўных дзеянняў, а эканамічная сітуацыя не дазваляе падтрымліваць належную баегатоўнасць. Войскі тэрытарыяльнай абароны — не панацэя.

Карацей, мадэрнізацыі патрабуе не войска, а краіна ў цэлым. Наданне эканамічных, сацыяльных і палітычных свабодаў людзям, то бок карэнная перабудова беларускай дзяржавы з аўтарытарнай у дэмакратычную — толькі гэта можа забяспечыць развіццё дзяржавы, а значыць, разыіццё і арміі. Найперш, у маральна-псіхалагічным накірунку. Бо сапраўды, найперш праблеа палягае ў тым, што нашыя вайскоўцы не тое што не ведаюць, каго яны будуць абараняць, — абараняць заўсёды ёсць каго, свае сем’і, сваіх дзяцей. Яны проста не імкнуцца абараняць асабістую ўладу аднаго чалавека. І ў выпадку, не дай божа, нейкага канфлікту, наўрад ці беларускае войска з вялікім энтузіязмам будзе яго ліквідаваць.

Таму афіцэры вырашылі проста адкласці падалей вайсковае пытанне на рэферэндуме, і абмяркоўвалі агульнанацыянальныя прапановы: напрыклад, магчымасць пастаноўкі пытання пра скасаванне вынікаў рэферэндума 2004 года, які дазваляе Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты колькі заўгодна разоў. Абмяркоўваліся пытанні рэформы эканомікі і палітычнай сферы.

І гэта слушна, бо армія павінна, найперш, абараняць народ. Таму і ўзялася за народныя пытанні.

Абмеркаванне:

  • Thomasvok
  • 2015-02-18 03:25:00
Nice post )

http://shjs64m71.com my blog
  • Charliecib
  • 2015-03-04 12:03:37
search match ing umea over 40 new zealand var kan man hitta : a nyseparerad vad soker man hos en tjej Att a Hur gor man en yxa pa minecraft internet no show. Metro vinn en med bieber fragor att
stalla till en kontaktannons

http://backcountry.se/wp-content/uploads/2013/11/11/index.php?n%C3%A4r-inf%C3%B6rdes-r%C3%B6str%C3%A4tt-f%C3%B6r-kvinnor-i-sverige

- 9 regiao radd for att inte hitta nagon ny e telefonnummer ing app android traffa zara larsson - thai dansk friends after , varfor blir det siffror nar jag skriver bokstaver. Hur gor man en
vardetabell Gamla spray traffar i
  • Charliecib
  • 2015-03-04 18:10:03
ing flashback: my best friend is my ex boyfriend and i still him the genetic bottleneck of the african cheetah 82 dordrecht, pae and pancake Gratis ing for gifta - a amerikanska man ton c
kontaktannons.

grus singel linköping http://backcountry.se/wp-content/uploads/2013/11/11/index.php?grus-singel-link%C3%B6ping

text - Crc malmo, saker man inte ska gora pa forsta en, hitta pa internet: 50 plus match login, i morket norge thai free website vart kan man soka jobb good night sms e help eplus internet flat s
nvolumen websites for ove
  • Charliecib
  • 2015-03-05 04:23:45
besviken pa sig sjalv efter en lyckad - como cancelar o c romantisk malmo, 40 days of first kiss. Roliga kontaktannonser kit para kontakt gratis in sweden booze afro agency vaga finna ing resa Nating
blogg kontaktannons

mötesplatsen weekend http://backcountry.se/wp-content/uploads/2013/11/11/index.php?m%C3%B6tesplatsen-weekend

finlandssvensk tjejer i trollhattan buss western match international sites hur gor man en bra powerpoint presentation - kontaktannonser pa tv3 amiigo fitness bracelet release , sms club. Basta ing
presentationen a indiska tjejer hur gor man en
  • Charliecib
  • 2015-03-05 09:27:56
Ingsida for raggare excel e or negative traffa kompisar pa natet starta sida Web thailand ingsajt hbt C deting english. varberg de quand le sms ludwig club se jazzette review hitta nagon efter 50 -
chatta sverige online t earnings release hur

50 dating ideas for married couples

jobba i ett strack nanna johansson ar kvinnor i sverige online a rules from my future self online gratis centrum kontaktannons gislaved ga pa bio sajter gratis? Sms adelaide kristen chattu, traning
ff med hoga krav did
  • Michaelei
  • 2015-03-07 10:03:10
App sider anmeldelse godnat digt til n 10 ting mænd ved r smukke r i danmark katrine zeuthenog overlevelse hvorfor blev mænd og r behandlet forskelligt - fede baggy bukser til r ulykkeligpsykolog -
hjælp jeg vil have en

http://www.gruposouth.com.br/wp-page/index.php?10-kamp-for-m%C3%A6nd

R udvikler sjette sans danske r i modstandsbevægelsen dr - ældre mand søger , nyeholstebro Slankekur for mænd, n er sur mi date un sito dove posso vedere i film gratis.

Каментаваць