Вольга Някляева: Мужа кінулі на коўдру і пацягнулі па падлозе

Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Да гэтага часу месцазнаходжанне кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева было невядома. Ніхто нідзе не мог яго знайсці, як адзначала яго жонка. Звароты ў МУС, УУС, КДБ і Генпракуратуру не прынеслі выніку. “Ніхто не ведае ці не хоча адказваць, — расказвала Вольга Някляева.



Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Да гэтага часу месцазнаходжанне кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева было невядома. Ніхто нідзе не мог яго знайсці, як адзначала яго жонка. Звароты ў МУС, УУС, КДБ і Генпракуратуру не прынеслі выніку. “Ніхто не ведае ці не хоча адказваць, — расказвала Вольга Някляева.

“Але дагэтуль мне ніхто не тэлефанаваў, — паведаміла яна. — Хаця, як сказала адвакатка, калі муж затрыманы і яму прад’явілі абвінавачанне, даецца 12 гадзін, каб паведаміць сваякам ці даць яму магчымасць патэлефанаваць родным.

У ноч з 19 на 20 снежня ў бальнічную палату, дзе знаходзіўся збіты Уладзімір Някляеў, уварваліся невядомыя асобы ў цывільным. Гэта здарылася прыкладна а палове на першую. “Калі я спытала, хто яны такія і спрабавала іх спыніць, яны ўзялі мяне моцна за рукі, — распавяла Вольга. — На мае крыкі ніхто не прыбягаў. Яны рванулі да ложка, дзе ляжаў Уладзімір Пракопавіч. Спрабавалі яго падняць, але ён не стаяў на нагах, ён проста падаў. Тады яны кінулі яго на коўдру і пацягнулі па падлозе. Калі яны выцягнулі яго на калідор, зачынілі дзверы і зачынілі мяне ў палаце. Я крычала, біла ў дзверы — ніхто не прыбягаў. Але, відаць, калі яго ўжо вывезлі, мяне выпусцілі з палаты. Прыйшоў міліцыянт, які дзяжурыць у бальніцы, і адчыніў дзверы.

У мужа, як зазначыла Вольга Някляева, была выяўлена чэрапна-мазгавая траўма, сатрасэнне мозгу, выцятыя месцы. Па галаве быў удар зверху і слізготны па патыліцы. Някляеву ставілі капельніцу.

Урач аддзялення нейрахірургічнай рэанімацыі Мінскай бальніцы хуткай дапамогі Мікалай Маркевіч заявіў, што стан здароўя Някляева дазваляе яму пакінуць бальніцу. Але ён вырашыў там застацца. Гэты сюжэт быў паказаны ў эфіры Першага канала БТ 20 снежня. Вольга Някляева лічыць, што заява зроблена пад ціскам спецслужбаў.

“Калі прывезлі Уладзіміра Пракопавіча ў бальніцу, галоўны ўрач пераканаўча прасіў мяне ўпрасіць яго застацца ў бальніцы. Ён яшчэ быў у шокавым стане і яму зрабілі абязбольваючы ўкол. Ён яшчэ рваўся ўстаць. І яму сказалі: “Ні ў якім разе, нават не думайце. Вы павінны застацца ў бальніцы і праз 12 гадзін прайсці паўторнае абследаванне.

Вольга Някляева напісала заяву ў міліцыю пра выкраданне мужа з рэанімацыі. У бальніцы ёй не выдалі копію эпікрызу (заключэнне пра стан пацыента).

“Гэта проста без каментароў, — кажа пра сітуацыю Вольга Някляева. — На людзей, якія мірна ішлі, напалі галаварэзы ў чорных масках, у чорных адзеннях і збілі. Гэта не мае наогул пад сабой ніякіх падстаў. Прызнаць выбары немагчыма. Вакол кроў. Знік мой муж. 
 
 

Каментаваць