Вольгу Класкоўскую збілі міліцыянты

Вольгу Класкоўскую, сястру абвінавачанага ў арганізацыі масавых беспарадкаў Аляксандра Класкоўскага, збілі ў міліцыі.


Ноччу 5 мая ў кватэру, у якой жывуць яго сястра з 9-гадовай дачкой і маці, прыйшлі міліцыянты. Паводле словаў Вольгі, яны патэлефанавалі ў дзверы прыкладна а першай гадзіне. Ёй надзелі кайданкі і босую вывалаклі з дому.



Вольгу Класкоўскую, сястру абвінавачанага ў арганізацыі масавых беспарадкаў Аляксандра Класкоўскага, збілі ў міліцыі.


Ноччу 5 мая ў кватэру, у якой жывуць яго сястра з 9-гадовай дачкой і маці, прыйшлі міліцыянты. Паводле словаў Вольгі, яны патэлефанавалі ў дзверы прыкладна а першай гадзіне. Ёй надзелі кайданкі і босую вывалаклі з дому.


Вольгу даставілі ў мікрааўтобусе ў Ленінскае РУУС г. Мінска. Яе абражалі і збівалі. Білі ў асноўным ззаду па галаве. Праз нейкі час перавезлі ў іншае памяшканне і пачалі афармляць пратакол аб тым, што яна быццам зневажае прэзідэнта. “Пры гэтым да Вольгі працягвалі ўжываць насілле. Прапаршчык, які назваўся Сяргеем, цягаў жанчыну за валасы. Затым Вольгу змясцілі ў камеру — разам з мужчынамі, — паведаміла Міжнародная назіральная місія.


Калі Вольга зноў паўстала перад міліцыянтамі, яе прымушалі падпісаць пратакол аб бойцы з міліцыяй і аб знявазе і паклёпе на прэзідэнта. Пазней у РУУС прыехала маці Вольгі з дзіцём. “Той жа прапаршчык Сяргей пачаў пагражаць жанчыне, што яна ніколі больш не пабачыць сваё дзіця, калі будзе працягваць весці сябе ў тым жа духу, — адзначылі назіральнікі.


Супрацоўнікі міліцыі былі ў форме, але не называлі сваіх прозвішчаў. "За ўсё!" — адказаў Вользе адзін з міліцыянтаў на пытанне за што яе збіваюць.


Зараз Вольга знаходзіцца дома. Паводле яе словаў, у яе практычна не працуе правая рука з-за ўжывання кайданкаў. Вольга Класкоўская мае намер прайсці медычны агляд (зняць пабоі). А таксама абскардзіць у пракуратуры супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў Ленінскага РУУС.


Нагадаем, што яе брат, Аляксандр Класкоўскі, знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ён — былы міліцыянт і з’яўляецца адным з “фігурантаў крымінальнай справы аб “масавых беспарадках. 19 снежня ён быў на плошчы Незалежнасці ў Мінску, дзе адбывалася акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.


Вольга нядаўна прыехала са Швецыі назад у Беларусь, каб падтрымаць брата і ягоную сям’ю з трыма малымі дзецьмі. З ёю вярнуліся маці Людміла і дачка Міраслава.


 

Каментаваць