«Волат Менск»

Выйшаў першы нумар гісторыка-краязнаўчага выдання «Волат Менск».

У слове да чытача рэдактар выдання Аляксей Сюдак адзначае, што ўжо шосты год вучні Вілейкі (Мінская вобласць) і мясцовыя краязнаўцы выдаюць «Волат», адрасаваны найперш моладзі. На старонках бюлетэня яго ініцыятары паказваюць «багацце беларускай гісторыі, самабытнасць роднай культуры і мовы, гераізм продкаў у змаганні за незалежнасць Бацькаўшчыны».

Рэдакцыя «Волата» неаднаразова адводзіла свае старонкі вядомым дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэння, у тым ліку Вользе Іпатавай, Генадзю Бураўкіну, Радзіму Гарэцкаму, Уладзіміру Арлову, Нілу Гілевічу, Барысу Сачанку і Сяргею Законнікаву. Яна выдала тры спецвыпускі, прысвечаныя экспедыцыі па Віліі шляхам Канстанціна Тышкевіча, тэме сталінскіх рэпрэсій і шляхецкаму роду Ходзькаў, двойчы адзначалася дыпломамі Таварыства беларускай школы паводле вынікаў конкурсаў вучнёўскіх выданняў.

Зараз бюлетэнь выйшаў на новы этап, бо ў сталіцы з’явілася моладзь, якая жадае выдаваць «Волат» і для Мінску, гаворыцца ў слове да чытача. Сюдак паведамляе, што цяпер ёсць два выданні — «Волат Вялейка» і «Волат Менск», якія адрозніваюцца адзін ад аднаго часткай матэрыялаў.

Сярод публікацый, якія ўвайшлі ў першы нумар 28-старонкавага выдання ў фармаце А4, — артыкул пра аднаго з самых вядомых беларусаў замежжа Барыса Кіта, якому 6 красавіка споўніцца 100 гадоў, аповед пра гісторыю аднаўлення і знішчэння мемарыяльных крыжоў на месцы расстрэлу стваральніка і кіраўніка Мядзельска-Смаргонскай нелегальнай маладзёжнай антысавецкай арганізацыі Расціслава Лапіцкага, забітага каля вёскі Красны Беражок пад Вілейкай у ноч з 27 на 28 кастрычніка 1950 года, нататкі пра візіты на Вілейшчыну сябраў этна-гістарычнага цэнтра «Явар» і МГА «Гісторыка» (абодва з Мінску), урыўкі з кнігі даследчыка гісторыі бальшавіцкіх рэпрэсій Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі (1920–1960)» і інш.

Паводле БелаПАН

Каментаваць