Волчак просіць зачыніць Акрэсціна

10 ліпеня вядомы праваабаронца Алег Волчак звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна Мінска са скаргай на ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
 

“Умовы ўтрымання ў ЦІП з'яўляюцца нялюдскімі і зневажаюць чалавечую годнасць, не адпавядаюць Мінімальным стандартным правілам абыходжання са зняволенымі, прынятымі ААН, — гаворыцца ў скарзе.


Таксама Волчак пералічвае ў скарзе ўсе тыя нормы і артыкулы, якія былі парушаны падчас яго знаходжання на Акрэсціна:



10 ліпеня вядомы праваабаронца Алег Волчак звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна Мінска са скаргай на ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
 

“Умовы ўтрымання ў ЦІП з'яўляюцца нялюдскімі і зневажаюць чалавечую годнасць, не адпавядаюць Мінімальным стандартным правілам абыходжання са зняволенымі, прынятымі ААН, — гаворыцца ў скарзе.


Таксама Волчак пералічвае ў скарзе ўсе тыя нормы і артыкулы, якія былі парушаны падчас яго знаходжання на Акрэсціна:


“Матрац, коўдра, падушку і пасцельную бялізну не выдаюць. Асобнае спальнае месца не прадстаўляецца, спаць даводзілася на голых дошках разам з астатнімі арыштаванымі, што з'яўляецца парушэннем. Таксама дадзены факт з'яўляецца парушэннем Мінімальных стандартных правіл абыходжання са зняволенымі ААН, а менавіта арт. 19, які абвяшчае, што кожнаму зняволенаму варта забяспечваць асобны ложак у адпаведнасці з нацыянальнымі ці мясцовымі нормамі, забяспечаны асобнай спальнай бялізнай, якая павінна быць чыстай у момант выдачы, падтрымлівацца ў спраўнасці і змяняцца досыць часта, каб забяспечваць чысціню. Лічу, што такія ўмовы ўтрымання ў камеры з'яўляюцца зневажальнымі для чалавечай годнасці.


У камеры № 21 агульнай плошчай прыкладна 7 квадратных метраў колькасць зняволеных была 6 чалавек, што груба парушае ч. 1 арт. 18.7 ПіКОАП (норма плошчы на аднаго чалавека ўсталёўваецца, як правіла, не меней чатырох квадратных метраў). Пры такой перапоўненасці камеры немагчыма было звычайна спаць у начны час, месца бракавала, даводзілася спаць на баку, з-за чаго я не высыпаўся, і ў мяне балела галава. Лічу, што гэта з'яўляецца нялюдскім абыходжаннем.
 
 
У камеры меўся туалет, аднак ён быў зламаны. Вада з крана ўвесь час цякла, што стварала невыносны шум, асабліва па начах. Рукамыйніца была побач з туалетам. Перагародкі, якая аддзяляе ўнітаз ад камеры, не было. Памер туалетнага пакоя такі, што, калі чалавек спраўляе патрэбу, ён змушаны рабіць гэта навідавоку ў іншых арыштаваных. Прымаць ежу даводзілася ў непасрэднай блізкасці ад унітаза (1–2 метра). Дадзеныя акалічнасці сведчаць пра парушэнне арт. 12 Мінімальных стандартных правіл абыходжання са зняволенымі ААН, якія абвяшчаюць, што санітарныя нормы павінны быць дастатковымі для таго, каб кожны зняволены мог задавальняць свае натуральныя патрэбы, калі яму гэта неабходна і ва ўмовах чысціні ды прыстойнасці.


У камеры ёсць акно, праз якое амаль не пранікае натуральнае святло. Асвятленне штучнае, увесь час гарыць лямпа асвятлення, прыкладна 40 Вт. Пасля двух дзён адбыцця адміністрацыйнага арышту ў мяне пачалі хварэць вочы. Гэта з'яўляецца нялюдскім абыходжаннем і парушэннем арт. 11 Мінімальных стандартных правіл абыходжання са зняволенымі ААН.


Штодзённых шпацыраў на свежым паветры не было, што парушае п. 7 арт. 18.7 ПіКОАП. Зыходзячы з таго, што і ў камеры не было месца для фізічнай зарадкі, то неабходныя фізічныя практыкаванні для звычайнага жыццезабеспячэння арганізма былі выключаны. Вышэйпералічаныя акалічнасці пацвярджаюць факт парушэння п.1 арт.21 Мінімальных стандартных правіл звароту са зняволенымі ААН.


У сваёй скарзе праваабаронца просіць суд прызнаць дзеянні (бяздзейнасць) дзяржаўнага органа, што падверг яго нялюдскаму абыходжанню, якое зневажае чалавечую годнасць, пры ўтрыманні ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, неправамернымі. Яны ўшчамляюць правы, гарантаваныя  артыкулам 7 Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы;


А таксама Алег Волчак просіць зачыніць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для прывядзення яго ўмоў утрымання ў адпаведнасці з Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі, прынятымі ААН.
 

Каментаваць