Восеньскія расчараванні

Здаецца, толькі пайшоў другі тыдзень восені, але гэта восень ужо не спраўджвае надзеі беларусаў. З рэзкай зменай надвор’я шмат нашых суайчыннікаў пачало злёгку хварэць, “саплівець і скардзіцца на здароўе. І ніякіх падзеяў, якія б прымусілі іх больш актыўна працаваць (а, як вядома, больш актыўны і працавіты чалавек менш хварэе), пакуль што не назіраецца.



Здаецца, толькі пайшоў другі тыдзень восені, але гэта восень ужо не спраўджвае надзеі беларусаў. З рэзкай зменай надвор’я шмат нашых суайчыннікаў пачало злёгку хварэць, “саплівець і скардзіцца на здароўе. І ніякіх падзеяў, якія б прымусілі іх больш актыўна працаваць (а, як вядома, больш актыўны і працавіты чалавек менш хварэе), пакуль што не назіраецца.

У першую чаргу расчаравала пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў. Шмат хто не верыў у тое, што яна сур’ёзна склікана для абмеркавання бюджэту. Чакалася, што 7 верасня будзе дадзены старт прэзідэнцкім выбарам, і народныя выбраннікі назавуць, урэшце, дату выбараў. Шмат хто на гэта спадзяваўся, паколькі на пасяджэнні дэпутатаў прысутнічала старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Аднак гэтага не адбылося. Грамадства па-ранейшаму знаходзіцца ў стане “поўнай баявой гатоўнасці, але адмашка “на старт усё затрымліваецца і затрымліваецца. Найбольш моцныя трэніруюць нервы, як, прыкладам Някляеў, які не кажа ні “так, ні “не з нагоды фармату ўдзелу кампаніі “Гавары праўду! у прэзідэнцкай гонцы. У найменш моцных нервы здаюць, як у Аляксандра Мілінкевіча, які адным з першых заявіў пра свой намер стаць прэзідэнтам Беларусі, але зараз вагаецца і выстаўляе “палатцы ўмовы зменаў выбарчага заканадаўства.

Дарэчы, абмеркавання прапаноў Мілінкевіча па зменах Выбарчага кодэкса, якія б давалі кожнаму кандыдату ў прэзідэнты права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, на пасяджэнні дэпутатаў таксама не абмяркоўвалася. І калі, у сувязі з непрыняццем ягоных прапаноў, Мілінкевіч адмовіцца ад удзелу ў выбарах (магчымасць гэтага ўжо абмяркоўваецца ў прэсе), думаю, “палатка з гэтага смуткаваць не будзе. Можа, наадварот, пацісне яму руку і скажа “Бывай, Саша! (выбачайце за каламбур).

Але расчараваныя не толькі тыя, хто гатовы па першаму свістку стартануць на змаганне за галасы выбаршчыкаў. Расчараванне атрымалі людзі, якія, па ідэі, павінны забяспечыць бюджэт не толькі выбарчай кампаніі, але і Беларусі ўвогуле.

Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, скараціліся ў студзені—жніўні на 83,1 мільёна долараў, ці на 1,5%, і на 1 верасня склалі 5 мільярдаў 569,4 мільёна долараў ЗША. Як паведамілі ў Нацыянальным банку, за жнівень золатавалютныя рэзервы, разлічаныя па методыцы МВФ, выраслі на 237,4 мільёна долараў (4,5%).

Пры гэтым варта ўлічваць, што ў жніўні ў Беларусь паступіў 1 мільярд долараў ЗША ад размяшчэння дэбютнага выпуску еўрабондаў, які быў накіраваны на папаўненне золатавалютных рэзерваў. Калі б не гэтыя аблігацыі, рэзервы ўпалі б на рэкордную суму — 762 мільёна за месяц.

І гэта яшчэ не ўсё. Еўрабонды еўрабондамі, але іх трэба будзе выкупляць. То бок, аддаваць грошы з працэнтамі. А пакуль выкупляць іх няма за што, і новых паступленняў не прадбачыцца. Калегія Эканамічнага суда СНД 7 верасня адхіліла хадайніцтва беларускага боку аб часовай адмене вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь.

Падчас судовага разгляду Расія прапанавала Беларусі вырашыць спрэчку аб збіранні мытных пошлін на нафтапрадукты ў пазасудовым парадку. Суд задаволіў хадайніцтва расійскага боку. У сваю чаргу беларускі бок заявіў пра гатоўнасць вырашыць спрэчку ў пазасудовым парадку, але з пэўнай умовай. У прыватнасці, была прапанавана часовая забарона на збіранне вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Аднак адпаведнае хадайніцтва суд адхіліў.

Наступнае пасяджэнне калегіі Эканамічнага суда СНД прызначана на 7 кастрычніка. Суд выказаў пажаданне, каб за гэты час бакі прыйшлі да міравога пагаднення.

То бок, суд нічога не вырашыў, сказаўшы: “Пакуль паспрабуйце разабрацца самі. Але ўсе папярэднія спробы “разабрацца самім, як вядома, скончыліся правалам. І наўрад ці новыя перамовы чакае іншы лёс.

Не пашанцавала і нашым арганізатарам спартыўных мерапрыемстваў. Але на гэты раз свінню ім падклалі французы. На пазнейшы тэрмін перанесена запланаванае на 8 верасня падпісанне кантракта паміж Еўрапейскім саюзам гімнастыкі (UEG) і Беларускай асацыяцыяй гімнастыкі аб правядзенні ў 2011 годзе ў Мінску чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы.

У сувязі з забастоўкай французскіх транспартнікаў, якія пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы, на цырымонію з Парыжа не змог прыбыць прэзідэнт UEG, іх суайчыннік Жорж Гельзек. Новая дата мерапрыемства, якое прадугледжвала таксама прэс-канферэнцыю кіраўніцтва UEG, БАГ і Мінспорту, будзе аб’яўлена пазней. Пэўна, тады, калі ў Францыі скончыцца агульнанацыянальны страйк.

А яшчэ на тыдні мы сутыкнуліся з тым, чаго не адчувалі з так званых “ліхіх 90-х. Менавіта — з дэфіцытам. Напачатку восені з прылаўкаў крамаў раптоўна знік адзін з самых папулярных і, можна сказаць, “нацыянальных прадуктаў Беларусі — грэчка. З пачатку верасня па гандлёвых прадпрыемствах Мінска, грэцкіх крупаў не было ні ў магазінах сеткі “Рублёўскі, ні ў гіпермаркетах “Гіпа, “Бігз, “Карона. Не парадавалі прысутнасцю крупы таксама і крамы, якія не ўваходзяць ні ў якія сеткі. Карацей, грэчка знікла.

Паводле слоў спецыялістаў, дэфіцыт грэцкіх круп у гандлёвай сетцы Беларусі звязаны з ажыятажным попытам, падагрэтым навінамі з Расіі і Украіны. Там гэты прадукт падаражэў у два-тры разы. Як паведамілі прадстаўнікі кампаній — аптовых пастаўшчыкоў круп “Ракан — Крупяны дом і “Святлара, яны заключылі кантракты з вытворцамі круп у Беларусі і Расіі, і праз тыдзень-два яны пачнуць паступаць у гандлёвую сетку. Але, як адзначылі спецыялісты, кошт на грэцкія крупы таксама ўзрасце і ў нас. Можна чакаць, што кіло грэчкі будзе каштаваць каля васьмі тысяч беларускіх рублёў.

Можа, таму і нас пазбавілі свята? Рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2010 пройдзе ў Лідзе 24–26 верасня, хаця раней планавалася правесці “Дажынкі 17–19 верасня. Традыцыйна на фестывалі будуць адзначаць дасягненні пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні лёну і па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. А якое тут свята, калі грэчкі няма?
 

Каментаваць