Возьмуць колькасцю

За хадой прэзідэнцкіх выбараў сочаць больш за 28 тысяч назіральнікаў як з Беларусі, так і з-за яе межаў.

Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў на прэзідэнцкія выбары 1015 міжнародных назіральнікаў. Амаль палова з іх — 406 чалавек — гэта прадстаўнікі місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правам чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. Таксама ў краіне цяпер знаходзяцца прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, дыпламатычных і консульскіх устаноў, парламентарыі замежных краін.

У выбарчых камісіях працуюць больш за 27 тысяч унутраных назіральнікаў. Найбольш назіральнікаў вылучылі такія грамадскія аб’яднанні, як Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, РГА “Белая Русь, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў. Будуць назіральнікі, вылучаныя шляхам падачы заяў, ад працоўных калектываў, ад палітычных партый.

Маштабную кампанію па назіранню за выбарамі ладзяць беларускія праваабаронцы. Ад іх працуюць 600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў, яны вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання ў Беларусі.

Назіранне арганізавалі і сіламі руху “За Свабоду — 634 чалавекі былі зацверджаныя на паседжанні Рады арганізацыі.

Прэзідэнцкія выбары цікавяць і СМІ. Цяпер у Беларусі працуюць больш за 600 журналістаў замежных СМІ. На выбарах 2006 года было акрэдытавана 550 замежных журналістаў.

Каментаваць