Вучоныя: забудзьцеся на публічнасць, заставайцеся ў вашых жалезных вежах

Даследчыкаў прымушаюць зрабіць іх працу больш даступнай, аднак сімпліфікацыя складаных ідэй не будзе на карысць вялікай вучонасці. “Заставайцеся ў вашых офісах, пішыце кнігі, якія будуць чытаць нямногія”, раіць Джэймс Мулхоланд, прафесар дзяржаўнага універсітэта Паўночнай Караліны 



Акадэмікам часта кажуць, каб яны часцей кантачылі з публікай, але гэтая парада ігнаруе спосаб, якім спецыялізаваныя веды ўжо ўплываюць на грамадзянскае жыцце. Спецыялізацыя мае сацыяльную важнасць, але часта толькі пасля дзесяцігоддзяў працы.

Для нас прыйшоў час пераацаніць тое, што мы разумеем пад публічнай вучонасцю. Мы павінны ўсвядоміць каштоўнасць эзатэрычных ведаў, тэхнічны вакабуляр і экспертныя гісторыі, якія прадуцыруюць вучоныя.

Тыя, хто заклікае вучоных публікаваць сваю працу, часта падкрэсліваюць важнасць таго, каб зрабіць складанае даследаванне больш даступным. Некаторыя вучоныя настойваюць, што фундаментальныя даследаванні ў гуманітарнай сферы ігнаруюццца, таму што акадэмікі не публікуюць іх простай мовай. Іншыя падкрэсліваюць, што вучоныя не хочуць пакідаць свае жалезныя вежы, таму што яны больш камфортныя, то бок можна не баяцца гаварыць на публіку.

Такія адносіны да публічнай ангажаванасці прадстаўляе яе як унутраную дабрачыннасць, пры там што ўсюжы вітае ідэя аб тым, што прафесары з’яўляюцца ментальнымі інтравертамі, якія няздольныя ці баяцца гаварыць да людзей звонку іх сферы інтарэсаў. Фактычна, гэта праўда. Праца акадэміка ў тым, каб размаўляць пра ідэі — падчас лекцый, дыскусій у класе, акадэмічных канферэнцый і сустрэч са студэнтамі. Для многіх гэта адна з найвялікшых асалодаў іх працы.

Аднак мы павінны ўсвядоміць, што папулярызацыя даследавання гэта не адзіны спосаб здабыць сацыяльны ўплыў. Адзін з прыкладаў гэта гісторыя даследаванняў сэксуальнасці ў адносінах да кампаніі барацьбы за правы геяў у ЗША.

Гомасэксуальная тэорыя з’явілася ў 80-х з мэтай адхілення рашэння вярхоўнага суда ЗША ад 1986, якое пакідала крыміналізацыю садаміі ў сіле. Суддзя Джастыс Уорэн Бургер сказаў, што рашэнне падтрымана “тысячагадовым маральным вучэннем краіны”.

Калі вярхоўны суд зноў падняў гэтае пытанне ў 2003, большасць цытавала дзесядкі даследаванняў, дэманструючы недакладнасць выказванняў Бургера. Толькі скрупулёзныя даследаванні тэарэтыкаў гомасэксуальнасці і гісторыкаў сталі цэнтральнымі ў юрыдычным працэсе, пасля таго, як даследаванне было завершанае.

Было цяжка прадказаць у 1986, які эфект на публіцы будуць мець акадэмічныя дэбаты аб “гома-гетэрнай бінарнасці” ці гейскіх субкультурах ранняга 20 стагоддзя ў Нью-Йорку. Аднак жа гэтая дысцыплінарная рэканструкцыя абумовіла масіўную нацыянальную трансфармацыю на дзесяцігоддзі пасля.

Усплыве падчас юрыдычных абмеркаванняў наша даследаванне ці не,  акадэмікі вымушаныя мець справу з актуальнымі пытаннямі. Універсітэт Паўночнай Караліны, дзе я працую, быў заснаваны ў 1887 як “зямельная грантавая інстытуцыя” (land-grant institution), прысвечаная таму, каб пашыраць вышэйшую адукацыю ў “агрыкультурных і механічных мастацтвах”. Ягоныя адносіны да актуальных ведаў адлюстроўваюцца ў ягоным дэвізе: Думай і Рабі.

Я часта думаю пра тое, як майму універсітэту можа дапамагчы такое даследаванне, як мае. Зараз я даследую брытанскіх аўтараў 18 стагоддзя, якія пісалі вершы і спектаклі для каланіяльных гарадоў і фарпостаў у Індыі, Суматры і Сінгапуры. Многія з гэтых аўтараў ніколі не былі прачытаныя з таго моманту, як яны з’явіліся ў другу падчас 1790-х.

Я бачу каштоўнасць у тым, каб уваскрэсіць каланіяльных пісьменнікаў, якіх не ўспамінаюць, чытаючы (who are not readily remembered). Аднак я ўсведамляю, што публіка можа падумаць, што гэтыя аўтары не чытаюцца з нейкай прычыны. Для іх ведаць аб тым, як белыя людзі публікавалі паэмы ў Бамбее 1790-х можа падавацца неактуальным.

Я мог бы растлумачыць, што мае даследаванне аб тэмах, якія важныя для нашага мадэрнага грамадства, такія як магчымасці ці правалы крос-культурнага дыялога, адносіны паміж карпарацыямі і сацыяльнымі групамі і вострая мова саціры ў палітычным дыскурсе.

Але, як вучоны, я б не змог бы прадказаць, якая, ці можа ніякая з гэтых тэмаў будзе ўплывовай у надыходзячых дзесяцігоддзях. Аганжаваць публіку гэта добра, але мы не павінны забываць, што тое, што будзе інтэгруючым для будучага грамадства гэта тое, што можа быць зроблена папулярным ці, наадварот, незразумелым зараз.

Гуманітарыі, такія як я, рэгульна прымушаюцца пісаць тое, што хоча грамадскасць. Нам кажуць пра тое, каб мы ўяўлялі іх жаданні і шукалі шляхі каб задаволіць іх. Гэта важная стратэгія, якой павінен карыстацца кожны вучоны.

Аднак нам павінны дазволіць права на супраціў гэтаму імпульсу таксама. Мы не можам прадказаць, якія інтэлектуальныя адкрыцці стануць жыццеваважнымі для будучых пытанняў грамадства. Мы не заўседы ведаем, у якой форме будзе існаваць публічная вучонасць у будучым.

Таму, акадэмікі, заставайцеся ў вашых офісах. Пішыце кнігі, якія нямногія будуць чытаць. Вынікі могуць быць больш важнымі, чым хтосьці з нас уяўляе.

Паводле: the guardian

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Каментаваць