Вуліцы Бадуновай не будзе

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеяча БНР Палуты Бадуновай.

Копію адказу з гарвыканкама перадаў БелаПАН актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Сяргей Трыфанаў.

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеяча БНР Палуты Бадуновай.

Копію адказу з гарвыканкама перадаў БелаПАН актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Сяргей Трыфанаў.

“Тапанімічнай камісіяй пры разглядзе гэтага пытання быў прыняты да ўвагі той факт, што Георгій Дзімітраў з’яўляўся адным са славутых лідэраў міжнароднага антыфашысцкага камуністычнага руху, і перайменаванне вуліцы выкліча негатыўную рэакцыю значнай часткі жыхароў нашага горада, у першую чаргу прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якія адмоўна ставяцца да змены назваў савецкага перыяду гісторыі горада Гомеля, — гаворыцца ў адказе.

Адмоўлена і ва ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі ў гонар славутай зямлячкі: “У сувязі з тым, што дом, дзе жыла Бадунова, не захаваўся, устаноўка мемарыяльнай дошкі ў яе гонар на іншым будынку вуліцы, якая носіць імя іншага чалавека, камісіяй прызнана неэтычнай.

З ініцыятывай пра перайменаванне вуліцы гомельскія актывісты выступілі яшчэ ў 2007 годзе. Яны апыталі жыхароў Навабеліцкага раёна, дзе жыла Бадунова, устанавілі дакладны адрас яе месца жыхарства ў 1930-х гадах, інфармацыю пра што пацвердзілі дакументальна — даведкамі з архіва, сабралі больш за 300 подпісаў мясцовых жыхароў пад адозвай з просьбай аб перайменаванні вуліцы.

Усе дакументы былі накіраваны ў тапанімічную камісію пры Гомельскім гарвыканкаме. Спачатку ў актывістаў папрасілі падаць дадатковыя пацвярджэнні таго, што Бадунова жыла менавіта па гэтым адрасе, затым ім паведамілі, што пытанне пра перайменаванне вуліцы будзе разгледжана ўладамі пасля вывучэння ўсіх дакументаў і пры ўдзеле гісторыкаў. У чэрвені 2009 года намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Парошын адказаў актывістам, што “тапанімічнай камісіяй рэкамендавана адміністрацыі Навабеліцкага раёна аформіць экспазіцыю ў памяць дзейнасці Бадуновай у музеі гісторыі Навабеліцкага раёна, размешчаным у сярэдняй школе № 41. Актывісты гэтай прапановай былі не задаволены і зноў папрасілі гарадскія ўлады прысвоіць вуліцы імя Палуты Бадуновай або даць аргументаваны адказ у выпадку адмовы.

“Я меркаваў, што гарвыканкам можа нам адмовіць, але не чакаў, што іх адмова будзе аргументавана настолькі абсурдна, — пракаментаваў адказ Сяргей Трыфанаў.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментаваць