Выбары ва Украіне: Цімашэнка губляе рэйтынг, а Парашэнка — нарошчвае

Паводле дадзеных , калі б прэзідэнцкія выбары праходзілі на два тыдні раней, дык з усіх грамадзян Украіны ва ўзросце ад 18 гадоў 33,7 % прагаласавалі бы за Пятра Парашэнку, 5,9 % — за Юлію Цімашэнку , 4,1 % — за Сяргея Цыгіпку , 4,0 % — за Анатоля Грыцэнку, 3,3 % — за Алега Ляшко .Пра гэта сведчаць вынікі апытанняў КМІС.



Астатнія кандыдаты набралі б менш за 3%.
 
Апытанне было праведзена з 29 красавіка па 11 траўня 2014 года метадам асабістага інтэрв'ю.
 
Як вядома, у пачатку траўня за Парашэнку гатовыя былі прагаласаваць 33,3 % апытаных (47,7 % тых , хто вызначыўся) , а за Цімашэнку - 10% (14,8 % тых , хто вызначыўся).
 
Паводле ўкраінскіх СМІ

Каментаваць