XII Мінскі форум

4–6 лістапада пройдзе XII Мінскі форум, яго тэма «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства».

Як паведаміў арганізатар форуму Нямецка-беларускае таварыства, адкрыюць мерапрыемства кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, пасол ФРГ Гебхарт Вайс і старшыня Усходняга камітэта германскай эканомікі Клаус Мангольд.

Работа форуму пройдзе ў трох рабочых групах: «Знешняя палітыка: Беларусь — сусед у Еўропе», «Эканоміка: новыя задачы эканамічнай палітыкі», «Грамадства: новыя формы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і грамадствам». Вынікі форуму будуць падведзеныя на пленарным пасяджэнні.

Свой удзел у XII Мінскім форуме пацвердзілі прадстаўнікі дзяржструктур, незалежныя палітолагі і аналітыкі, журналісты незалежных СМІ, дэпутаты бундэстага, Еўрапарламента, прадстаўнікі дзяржструктур Германіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі.

Марына Рахлей, БелаПАН

Каментаваць