З ведамі і музыкай: фестываль «Рэспубліка мары» (фота)

Фестывалю «Рэмара» праз непагадзь давялося пераехаць з хутара Шаблі ў цэнтр Мінску. Змяніўся і фармат: замест трох дзён на прыродзе — адзін у ангары «ЦЭХу».


Мэта праекту — сумясціць якасную адукацыйную праграму з добрай музычнай і зрабіць атмасферу сваёй мікрадзяржавы, што і адбылося 14 жніўня.

У праграму адукацыйнай часткі ўвайшлі самыя актуальныя на сёння тэмы: палітыка, экалогія, культура, новыя медыя, развіццё бізнеса. З вядомых лектараў можна выдзеліць намесніка старшыні Руху «За Свабоду»  Алеся Лагвінца, прадстаўніка Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі Вольгу Шпарагу, грамадскага дзеяча Вячаслава Касінера, рэдактара медыя-праекту «Чай з малинавым варэннем» Ігара Ката, музеязнаўцу Мікіту Моніча.



Музычная праграма таксама была даволі багатай: айчынныя гурты «ElDorado», «The Woolves», «Jail Born Jane», «Fyodorovitch». Хэдлайнерамі вечара сталі калектыў Андрэя Сянькевіча, магіляўчане «Akute» і ўкраінскае трыа «Один в каное». Але канцэртную частку моцна затрымалі: замест 19 гадзін яна пачалася ў 22 і скончылася ўжо ўначы, пасля закрыцця метро. Так што некаторыя наведвальнікі, мажліва, нават не дачакаліся выступу апошніх гуртоў.


   



Каментаваць