З Брэста ў ААН

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга брэсцкага пенсіянера Паўла Казлова на забарону пікета супраць абыякавасці чыноўнікаў да зваротаў грамадзян.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, індывідуальны зварот у камітэт заяўнік гэтага пікета 73-гадовы Павел Казлоў накіраваў у сакавіку гэтага года. Пенсіянер у сваім звароце ў структуру ААН заяўляе, што забарона Брэсцкім гарвыканкамам пікета парушае яго грамадзянскае права на свабоднае выказванне свайго меркавання.

Казлоў падаў заяўку ў Брэсцкі гарвыканкам на правядзенне пікета 27 верасня 2009 года. Ён хацеў прыцягнуць увагу жыхароў горада да існай, на яго думку, праблемы бяздушнага стаўлення чыноўнікаў да зваротаў грамадзян, а таксама парушэнняў з іх боку заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Падставай для публічнага выказвання меркавання паслужылі 50 накіраваных Казловым зваротаў у розныя інстанцыі аб неправамерным, на яго погляд, рашэнні Міністэрства юстыцыі, на падставе якога ён у 2007 годзе быў пазбаўлены ліцэнзіі на правядзенне аўтатэхнічных экспертыз (ацэнка транспартных сродкаў). Прычынай пазбаўлення паслужыла тое, што Казлоў два разы аказаў аднаму з судоў Брэста экспертную паслугу, не названую ў ліцэнзіі. Пры гэтым заканадаўствам прадугледжваецца, што суд сваёй пастановай можа прыцягваць да такіх работ на разавай аснове грамадзян без ліцэнзіі, якія маюць спецыяльныя веды.

Усе яго звароты, лічыць Казлоў, па сутнасці не разглядаліся чыноўнікамі, а перанакіроўваліся ў іншыя арганізацыі. У канчатковым выніку яны траплялі для разгляду ў орган, які пазбавіў яго ліцэнзіі.

Мясцовыя ўлады забаранілі пікет на той падставе, што яго планавалася правесці не ў месцы, вызначаным для такіх мерапрыемстваў, якім з’яўляецца стадыён «Лакаматыў».

У сваю чаргу, як перакананы Казлоў, праводзіць на тэрыторыі «Лакаматыва» публічныя акцыі не мае сэнсу, бо прыцягнуць увагу грамадскасці ў бязлюдным месцы немагчыма.

Праваабаронца ўдакладніў, што разам са скаргай Казлова ў камітэце зарэгістраваны аналагічныя звароты чатырох брэстаўчан, якія планавалі ўзяць удзел у гэтай акцыі: яго, а таксама Валерыя Ільяша, Сяргея Пстыгі і Марата Брашко.

Паводле БелаПАН

Каментаваць