З чаргі на жыллё ў Мінску выключылі 15 тысяч сем'яў

Праведзеная мінскімі ўладамі зверка дазволіла паменшыць чаргу маючых патрэбу ў жыллі з 285 да 269,8 тыс. сем'яў. Пра гэта распавёў 13 чэрвеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман. Ён таксама паведаміў, што ў планах мінскай мэрыі ўзвядзенне ў найбліжэйшыя два гады каля двух мільёнаў квадратных метраў жылля.

Паводле яго слоў, гэтыя паказчыкі ўтрымліваюцца ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2015 года.

У 2010 і 2011 гадах у Мінску было пабудавана каля 2,35 млн. квадратных метраў жылля, у 2012-м плануецца пабудаваць яшчэ 1 млн., перадае БелТА.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама расказаў, што будавацца новае жыллё будзе ў мікрараёнах Лошыца і Міхалова–2, акрамя таго, сканчаецца забудова Каменнай горкі, Масюкоўшчыны, тэрыторыі вёскі Сухарава.

Як раней перадаваў “Тэлеграф, сярод ільготнікаў на жыллё ў Беларусі сілавікоў больш за палову.

Па дадзеных мінскай мэрыі, больш за 5 тыс. мінчан маюць па тры кватэры і 55 тыс. — па дзве, па чатыры кватэры маюць 742 мінчукі, пяць — 170, шэсць — 140.

Паводле telegraf.by
 
Каментаваць