Зьміцер Дашкевіч аб’явіў галадоўку

Сёння ў калоніі №9 адбылася сустрэча палітвязня Зьмітра Дашкевіча з адвакатам. Абарона Дашкевіча прыехала ў суд дзеля ўдзелу ў судовым працэсе па змене месца адбыцця пакарання з калоніі на турму закрытага тыпу. Высветлілася, што суду не адбудзецца, таму што такая справа не існуе. Гэта факт застаўся абароне незразумелым.

Як стала вядома, сам Дашкевіч не ведаў пра маючы адбыцца суд. Гутарка вязня з абаронаю адбывалася праз  шкло па тэлефоне. Дашкевічу забаранілі ўзяць з сабою на сустрэчу паперу і асадку.

Зьміцер Дашкевіч аб’явіў адвакату, што з сённяшняга дня распачынае галадоўку, якая будзе цягнуцца да моманту выканання адміністрацыяй калоніі наступных патрабаванняў:

1) забеспячэнне нармальных бытавых умоваў у ШЫЗА, дзе хлапец апынуўся адразу пасля выхаду з ПКТ (памяшканне камернага тыпу) 10 верасня і дзе прабудзе да 17 верасня. Зараз палітвязень вымушаны кругласуткова знаходзіцца ў камеры, тэмпература ў якой такая ж, як і на вуліцы. Хлопцу забаранілі браць у ШЫЗА што-небудзь, апроч апранутай на яго турэмнай робы– такім чынам, укрыцца на ноч няма чым.
2) вяртанне Бібліі палітвязню.

Галадоўка можа нанесці сур’ёзную шкоду здароўку маладафронтаўца, які мае шэраг хранічных хваробаў.

Дашкевіч распавёў, што не атрымоўваў ніякай паштовай карэспандэнцыі, у тым ліку і паведамленняў ад свайго адваката.  Яго азнаёмілі з пратаколам знішчэння лістоў, якія не прайшлі цэнзуру – ўсе гэтыя лісты былі спалены.

Стала вядома і тое, што ў мінулую суботу Дашкевічу прапаноўвалі пісаць заяву на памілаванне. Зміцер Дашкевіч адмовіўся.

З павагаю,

Прэс-служба Міжнароднага Руху Беларускай Моладзі "Малады Фронт"
(зарэгістраваны ў Чэскай Рэспубліцы)

Каментаваць