З Мінска ў Беласток можна будзе даехаць за 50 тысяч рублёў

Аператар міжнародных пасажырскіх перавозак Eсolines паведаміў аб новай акцыі.



У лістападзе ў беларусаў з'явіцца магчымасць з'ездзіць у Беласток, заплаціўшы за квіток невялікія грошы.

«Мы радыя прапанаваць нашым пасажырам акцыю «З Менска ў Беласток на вялікім аўтобусе» на паездкі на цягам лістапада 2014 года, — паведамілі ў кампаніі. — Выезд з Менска а 10:15, з Беластока - а 12:55 штодня. Маршрутам ездзяць камфартабельныя вялікія аўтобусы са звыклым для нашых пасажыраў узроўнем сэрвісу: бесправадным інтэрнэтам, разеткамі для сілкавання мабільных прылад, прыбіральняй, павялічанымі адлегласцямі паміж сядзеннямі. Кошт квітка ад 50 000 рублёў, дзейнічае сістэма скідак».
 
 
У акцыі ёсць абмежаванні — у колькасці танных білетаў. Так, на кожны рэйс будуць прадаваць 5 квіткоў па 50 000 рублёў, 5 — па 100 000 і 5 — па 150 000. Купіць квіткі ў туды і назад можна будзе на сайце і ў касе кампаніі з 21 кастрычніка.
 
 
Паводле onliner.by

Каментаваць