З сацыяльнай сеткі “УКантакце” прыбрана апытанне наконт парламенцкіх выбараў у Расіі

4 снежня ў Расіі пройдуць парламенцкія выбары, у якіх прымуць удзел усе 7 зарэгістраваных партый, у тым ліку і праўладная “Адзіная Расія.  Увечары 2 снежня ў стужцы навін усіх карыстальнікаў вядомай сацыяльнай сеткі ад імя яе заснавальніка Паўла Дурава з’явілася апытанне “За каго вы будзеце галасаваць на выбарах 4 снежня?

Карыстальнікам прапанавалася абраць адну з 7 партый, што ўдзельнічаюць у выбарах, ці прагаласаваць за варыянт “Не пайду на выбары.

Апытанне суправаджалася просьбай дапамагчы ў тэставанні новага сервісу на нагрузкі: незадоўга да гэтага сервіс быў мадэрнізаваны — змяніўся дызайн, дададзена функцыя пабачыць агульную колькасць прагаласаваўшых. За вечар пятніцы ў апытанні паспелі прыняць удзел каля паўмільёна карыстальнікаў.

За два дні галасы размеркаваліся зусім не так, як хацелася б сённяшнім расійскім ўладам. Па апошніх дадзеных, у апытанні прынялі ўдзел амаль два мільёны карыстальнікаў. Сярод партый лідарам сталася ЛДПР з 24% галасоў, а вось “Адзіная Расія заняла толькі другое месца, набраўшы ўсяго каля 16%. Самым папулярным варыянтам аказалася адмова ад удзелу ў выбарах — за апошні пункт прагаласавала 27% апытаных. Варта адзначыць, што, па словах Паўла Дурава, каля траціны прагаласаваўшых не будуць мець выбарчага права з-за свайго грамадзянства і ўзросту.

Але ўжо 3 снежня апытанне было выдалена з сайту. “Апытанне папрасілі прыбраць дзяржслужбы. Пакуль я кампенсаваў недахоп тыднёвага сну і не адказваў на тэлефанаванні, нашы супрацоўнікі выдалілі яго з маёй старонкі, — заявіў заснавальнік сацыяльнай сеткі Павел Дураў у сваім каментары на сайце roem.ru.

У адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, публікацыя ў СМІ апытанняў, звязаных з выбарамі, забараняецца за пяць дзён да галасавання, то бок з 29 лістапада. Але нягледзячы на тое, што апытанне было апублікавана ў прыватным парадку, а афіцыйна “УКантакце не з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі, ахоп аўдыторыі гэтага сайту перавышае нават самыя папулярныя расійскія СМІ ў некалькі разоў.
 
Каментаваць