З-за надгляду правабаронцы Тамары Сяргей быў затрыманы рух цягніка Кіеў-Мінск

Ноччу 2 лістапада з-за надгляду на беларускай мяжы праваабаронцы Тамары Сяргей быў затрыманы рух хуткага пасажырскага цягніка Кіеў-Мінск.
 

Як паведаміла карэспандэнту “НЧ праваабаронца, цягніком Кіеў-Мінск яна вярталася з Чарнігава. “Каля трох гадзінаў ночы цягнік прыбыў на украінска-беларускую мяжу. Пры гэтым з боку ўкраінскіх памежнікаў і мытнікаў да мяне не было ніякіх пытанняў. Але пасля таго, як я прайшла мытны кантроль на беларускай мяжы і беларускі памежнік праверыў мой пашпарт, для паўторнага мытнага дагляду былі зноў выкліканы мытнікі. Яны  прапанавалі мне запоўніць мытную дэкларацыю, затым правялі агляд маіх асабістых рэчаў і склалі адпаведны акт. Паколькі гэтыя працэдура заняла даволі працяглы час, цягнік выбіўся з графіку , -- сказала Сяргей.

Яна лічыць, што мытны надгляд, які  з’яўляецца своеасаблівай формай псіхалагічнага ўціску, быў праведзены па ўказцы чыноўнікаў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. “Падобнае адбылося са мною напрыканцы жніўня гэтага году, калі Адміністрацыя Прэзідэнта накіравала ліст ва ўпраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска пра неабходнасць правесці са мною “прафілактычную працу, -- адзначыла праваабаронца.

Яна шосты год з’яўляецца лідарам Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

Каментаваць