З заходняга боку Курапатаў заклалі крыжовы шлях (фота)

25 кастрычніка на Курапатах адбыўся апошні дзень "Талакі- 2014", арганізаванай ініцыятывай "За ўратаванне мемарыяла Курапаты".



Галоўнай падзеяй апошняга дня "Талакі" стала закладанне крыжовага шляху ды  ўсталяванне крыжоў з заходняга боку мемарыяла Курапаты (насупраць сумнавядомага "Бульбаш -холу"). На дабрачынныя ахвяраванні былі закуплены брусы, з якіх талакоўцы сваімі рукамі зрабілі і ўсталявалі крыжы.

Адкрыцце і асвячэнне крыжовага шляху з заходняга боку Курапатаў  адбудзецца ў Дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка 2014 а 17-й гадзіне. У гэты ж дзень а 13-й гадзіне  на сядзібе БНФ адбудзецца брыфінг, прысвечаны Дню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, арганізаваны беларускай філіяй міжнароднай арганізацыі "Мемарыял" і ініцыятывай "За ўратаванне мемарыяла Курапаты".

Напрацягу дня па ўсей Беларусі адбудуцца жалобныя мерапрыемствы на месцах сталінскіх расстрэлаў. Арганізатары Дня памяці запрашаюць неабыякавых мінчукоў прыйсці 29 кастрычніка а 17-й гадзіне на Курапаты і разам ушанаваць памяць закатаваных продкаў.

Каментаваць