За пікет інваліда аштрафавалі на 20 базавых велічынь

Хворага 78-гадовага інваліда ІІ групы Барыса Бабка з райцэнтра Крупкі, Мінскай вобласці, аштрафавалі на 4 млн. 200 тыс. руб. за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Такое рашэнне прыняла 15 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыяй Шабуня ў адсутнасці абвінавачанага.

Барыс Бабок 16 мая ў судзе Цэнтральнага раёна 


31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды Барыс Бабок разам з іншымі актывістамі Грамадзянскай ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры браў удзел у пікеце супраць адпісак чыноўніцтва на звароты грамадзянаў.


 

16 мая прадстаўнікі праваахоўных органаў змусілі хворага пажылога чалавека прыехаць у сталіцу на суд, што не адбыўся. Пасля перанесенага стрэсу ветэран працыбыў шпіталізаваны, зараз працягвае лячэнне ў хатнім рэжыме і чакае чарговай шпіталізацыі. 

 

Як паведаміў Бабрыс Бабок карэспандэнту НЧ, 14 чэрвеня ён атрымаў позву ў суд, пасля чаго патэлефанаваў сакратару суду пра тое, што не можа прыехаць у сталіцу па стане здароўя. Нягледзячы на такую інфармацыю, суддзя Вікторыя Шабуня правяла судовы працэс. Пенсіянер будзе абскарджваць рашэнне суду першай інстанцыі ў Мінскім гарадскім судзе. 

 

Нагадаем, што інжынер-механік Барыс Бабок шмат гадоў узначальваў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Крупскага раёна, працаваў намеснікам старшыні Крупскага райвыканкама па будаўніцтве, за сваю добрасумленную працу адзначаны ордэнам “Знак Пашаны” і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

   

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-06-16 15:38:41
Я считаю, что чиновники заказали пенсионеров, а судьи заказы исполняют. Борис Константинович не преступил ни одной стать закона, а вот Виктория Шабуня выполняла заказ преступая все установленные требования законодательства страны. Протокол составлен за спиной законопослушного гражданина, осудили без его участия. И к этим людям мы должны обращаться "Высокий суд"!?? Я считаю, что это позор нашей страны.

Каментаваць