За чый кошт смс?

Амаль усе карыстальнікі мабільнай сувязі (а іх у Беларусі на чэрвень 2015 года  — 11,4 мільёна) ужо атрымалі запрашэнне ад ЦВК прагаласаваць. Нават амабасадар Вялікабрытаніі быў запрошаны.



Таікм чынам можна меркаваць, што разаслана прыкладана 7 мільёнаў смс (гэта калі адзін выбаршчык атрымаў толькі адну смс). Кожная смс каштуе прыкладна 350 рублёў (калі разлічыць сярэдні тарыф па розных аператарах). Атрымліваем 2 мільярды 750 мільёнаў рублёў, ці больш за 140 тысяч долараў.

Пытанне: гэта ЦВК за наш кошт шчыруе ці аператары мабільнай сувязі вырашылі праспансаваць, а пасля кампенсаваць павышэннем тарыфаў?

Мы паспрабуем атрымаць адказ на гэта пытанне ў аператараў мабільнай сувязі, а пасля паведамім пра гэта чытачам.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-10-10 23:16:17
"амАбасадар"



Вядома ж, ЦВК за наш кошт шчыруе, але "хто вам праўду скажа"? Прышлюць адпіску, дый годзе. Праблема "НЧ" у тым, што ў рэдакцыі, выглядае, няма ўласных крыніц у
сур'ёзных установах. У "БелГазеты" некалі былі (не ведаю, як цяпер).

Каментаваць