За кляштар змагаюцца

Ініцыятыва “Духоўнае сэрца Мінска накіроўвае на днях зварот да ўладаў з прапановай стварыць грамадскую камісію. Каб даць заключэнне наконт адпаведнасці сучаснай рэканструкцыі былога кляштара бернандынцаў існуючым палажэнням.

У камісію, як адзначылі ініцыятары, павінны ўвайсці таксама прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай царквы.

Падпісанты лічаць, што Мінгарвыканкам і ўнітарнае прадпрыемства “Спадчына груба парушаюць Канцэпцыю рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска і ўказ прэзідэнта № 330 “Аб развіцці гістарычнага цэнтра Мінска. Так, у канцэпцыі ўказана, што Верхні горад выкарыстоўваецца “для стварэння і развіцця аб’ектаў духоўна-культурнага назначэння. І што гатэлі і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння павінны будавацца на перыферыйных участках.

Кляштар уключае ў сябе будынак былога касцёла святога Язэпа і манастырскія пабудовы. У касцёле зараз знаходзіцца дзяржаўны архіў. А ў манастыры пачаліся працы па перабудове яго ў гатэль.

“Мы абураныя такімі адносінамі да свайго народу, да нашай агульнай спадчыны. Мы пратэстуем і просім спыніць гэта дзікунства, — адзначаюць у звароце грамадскія актывісты. І лічаць, што былы кляштар бернандынцаў “цалкам павінен быць аддадзены вернікам.

Зварот, які падпісалі 36 чалавек, будзе накіраваны кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макею. А копіі — у Палату прадстаўнікоў і шэраг міністэрстваў і ведамстваў. У тым ліку Генпракуратуру, міністэрствы культуры і юстыцыі, Камітэт Дзяржкантролю, а таксама ў СМІ.

Каментаваць