За свабодны інтэрнэт

Моладзевы рух «Маладая Беларусь» абвяшчае аб правядзенні кампаніі «За вольны інтэрнэт», у рамках якой пачынае збор подпісаў за адмену ўжо прынятага, але не ўступіўшага ў законную сілу Указу прэзідэнта № 60.

Моладзевы рух «Маладая Беларусь» абвяшчае аб правядзенні кампаніі «За вольны інтэрнэт», у рамках якой пачынае збор подпісаў за адмену ўжо прынятага, але не ўступіўшага ў законную сілу Указу прэзідэнта № 60.

Падчас кампаніі плануецца сабраць больш за 50 тысяч подпісаў і перадаць старшыні Канстытуцыйнага суда, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама беларускаму кіраўніку з мэтай звярнуць увагу на актуальнасць праблемы і з патрабаваннямі адмены Указу Прэзідэнта РБ № 60, забеспячэння выканання законных правоў і інтарэсаў насельніцтва, замацаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.

Нагадаем, што 1 ліпеня 2010 года ўступае ў законную сілу Указ прэзідэнта РБ «Пра меры па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт».

З 1 ліпеня наведваць інтэрнэт-клубы можна будзе толькі з пашпартам, а чытаць толькі цэнзураваную інфармацыю. Дадзенае палажэнне наўпрост супярэчыць канстытуцыйным прынцыпам Рэспублікі Беларусь і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў галіне свабоднага атрымання і распаўсюду інфармацыі, таямніцы асабістай карэспандэнцыі і ўмяшання дзяржавы ў асабістае жыццё грамадзяніна.

Паводле прэс-службы «МБ»

Каментаваць