“За Свабоду” — за назіранне

Рух “За Свабоду 19 снежня накіруе на выбарчыя ўчасткі больш за 600 сваіх назіральнікаў. Удзельнічаць у назіранні падчас датэрміновага галасавання гэта грамадскае аб’яднанне лічыць бессэнсоўным, бо  назіральнікам забаронена знаходзіцца каля скрыняў для галасавання кругласутачна.



Рух “За Свабоду 19 снежня накіруе на выбарчыя ўчасткі больш за 600 сваіх назіральнікаў. Удзельнічаць у назіранні падчас датэрміновага галасавання гэта грамадскае аб’яднанне лічыць бессэнсоўным, бо  назіральнікам забаронена знаходзіцца каля скрыняў для галасавання кругласутачна.

Як распавёў журналістам 15 снежня намеснік старшыні руху “За Свабоду Юрась Губарэвіч, магчымасць і права весці назіранне за мясцовымі, парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі замацавана ў Статуце гэтага грамадскага аб’яднання. Вылучэнне назіральнікаў адбылося на пасяджэнні рады арганізацыі 8 снежня.

“Мы разгледзелі спіс прадстаўнікоў аб’яднання і зацвердзілі 634 чалавекі ў якасці назіральніка. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, мы маем права вылучаць па аднаму прадстаўніку на ўчастак, гэта азначае, што мы базава ахопліваем 634 участкі, — адзначыў каардынатар кампаніі руху “За Свабоду па назіранню за выбарамі. — Ужо пасля пасяджэння да нас звярталіся людзі, якія таксама жадалі стаць назіральнікамі, але цяпер у іх засталася толькі магчымасць сабраць дзесяць подпісаў грамадзян і зарэгістравацца менавіта такім чынам. Так што колькасць участкаў, на якіх будуць нашы назіральнікі, будзе крыху большай.

Па словах Юрася Губарэвіча, рух “За Свабоду таксама накіруе сваіх назіральнікаў на дзевяць выбарчых участкаў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Так, сябры арганізацыі будуць сачыць з выбарамі прэзідэнта ў Боне, Берліне, Празе, Вашынгтоне, Будапешце, Вільнюсе, Рыме, Варшаве і Маскве. Вынікі назірання як у Беларусі, так і ў замежжы мяркуецца выстаўляць у рэжыме on-line на спецыяльна створаным дзеля гэтага сайце pyx.by.

Юрась Губарэвіч заявіў, што рух “За Свабоду не будзе спецыяльна назіраць за датэрміновым галасаваннем. Паводле слоў палітыка, паколькі Цэнтральная камісія забараніла назіральнікам кругласутачна знаходзіцца на ўчастках для датэрміновага галасавання, то адсачыць верагодныя фальсіфікацыі будзе практычна немагчыма. Але дзясяткі прадстаўнікоў руху ўсё ж будуць адсочваць і колькасць выбарцаў, якія прыйшлі галасаваць датэрмінова.

Каментаваць