За вызваленне беларускіх палітвязняў

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Свабодная Беларусь патрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў і павагі да правоў чалавека ў беларускіх турмах.

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Свабодная Беларусь патрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў і павагі да правоў чалавека ў беларускіх турмах.

Маладафронтаўскія партнёры — чэшская недзяржаўная арганізацыя “Svobodne Belorusko (“Свабодная Беларусь) ініцыявала адпраўку закліку змагацца за вызваленне палітвязняў і павагу правоў чалавека ў беларускіх турмах. Зварот дасланы да міністра ўнутраных спраў Чэшскай Рэспублікі Яна Кубіцэга, міністра замежных справаў ЧР Карла Шварцэнберга, міністра юстыцыі ЧР Іржыго Поспішыла і прэм’ер-міністра Пётра Нечаса.

У тэксце закліку паведамляецца: “Паважаны спадар прэм’ер-міністар, паважаныя міністры ўрада Чэшскай Рэспублікі, мы просім і заклікаем вас як прадстаўнікоў вышэйшага выканаўчага органа Чэшскай Рэспублікі, каб вы прасілі ад беларускага ўрада і сваіх беларускіх калегаў наступнае:

—    Неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.

—    Захаванне беларускага заканадаўства і забеспячэнне яго выканання ў турмах.

—    Павагу да правоў вязняў, замацаваных у беларускай прававой сістэме.

—    Спыненне выкарыстання бессэнсоўных незаконных пакаранняў.

—    Спыненне пераследу зняволеных і жорсткага абыходжання з імі.

—    Забеспячэнне прафесійнай медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі для Змітра Бандарэнкі.

Заклік тычыцца ўсіх палітвязняў. Ініцыятары звароту асабліва занепакоены станам Змітра Дашкевіча, Мікіты Ліхавіда і Змітра Бандарэнкі.

Заклік падтрымалі 22 чалавекі, сярод якіх некалькі пастараў пратэстанцкіх цэркваў, настаўнікаў, прадпрымальнік і пенсіянеры.

Паводле інфармацыі “МФ

Каментаваць