Загадка малазійскага лайнера. Хто вінаваты?

На працягу чатырох месяцаў малазійскія авіялініі згубілі ўжо другі самалёт. І калі знікненне першага лайнера, магчыма, так і застанецца загадкай, версіі крушэння другога можна разглядаць з пэўнай верагоднасцю.



Такім чынам, загінулі 298 чалавек Боінга 777, які ляцеў з Нідэрландаў у сталіцу Малайзіі, упаў на тэрыторыі Данецкай вобласці. Хто вінаваты ў катастрофе? Безумоўна, той, хто хацеў атрымаць ад гэтага нейкія бонусы. Паспрабуем разглядзець некалькі версій.

Версія першая: у катастрофе вінаватыя ўкраінскія ўлады. У пацвярджэнне гэтага няма пакуль ніводнага факта. Гэта версія ёсць самай малаверагоднай, але мы яе разгледзім.

Самалёт маглі збіць выпадкова. Украінскія вайскоўцы маглі прыняць малазійскі лайнер за расійскі, які перасёк мяжу, і знішчальнікі збілі яго. Калі ўлічыць, што для міжнародных палётаў прадстаўляецца паветраны калідор, а значаць, улады краіны, над якой здзясняецца палёт, маюць усю інфармацыю, такая выпадковасць немагчымая. Украінскія вайскоўцы, што знаходзяцца на Данеччыне, маглі быць не ў курсе і збіць самалёт ракетай зямля-паветра, праняўшы яго за самалёт-парушальнік. Але ў такім выпадку самалёт павінен быў ляцець з боку Расіі, а не Кіева.

Самалёт маглі збіць наўмысна. Так, тэарэтычна, Украіне мог быць выгодным міжнародны рэзананс ад гібелі 298 чалавек са шматлікіх краін свету, якая здарылася на тэрыторыі, што кантралююць сепаратысты. Але... Па-першае, ва ўкраінскім кіраўніцтве няма вар'ятаў, якія б думалі, што гэта немагчыма будзе высветліць (а значыць, шкода ад катастрофы будзе значна большай за выгоды). Па-другое, для знішчэння тэрарыстаў на сваёй зямлі Кіеву не трэба апраўданне ў выглядзе падтрымкі міжнароднай супольнасці, гэта падтрымка ў яго ўжо ёсць.

Сепаратысцкую аргументацыю, што борт збілі ўкраінскія вайскоўцы таму, што думалі, што гэта борт Пуціна, разглядаць не будзем з-за яе поўнай абсурднасці.

Версія другая: самалёт збілі данецкія сепаратысты. "The Wall Street Journal" паведамляе, што амерыканскія спецслужбы зафіксавалі пуск ракеты зямля-паветра. Служба бяспекі Украіны распраўсюдзіла перахоплены запіс размоваў сепаратыстаў, дзе мова ідзе пра збіты грамадзянскі самалёт. СБУ таксама абяцае ў хуткім часе агалосіць іншыя факты ў пацвярджэнне гэтай версіі.

Ці маглі сепаратысты збіць самалёт? Тэхнічныя магчымасці для гэтага ў іх былі (перададзеныя Расіяй комплексы "Бук"). Была і рашучасць, калі нехта сказаў, што гэта вайсковы борт, які ляціць, маўляў, бамбіць Расію. У такім выпадку сепаратысты здзейснілі пуск нават не падазраючы, што збіваюць грамадзянскі самалёт. Безумоўна, калі лайнер баў збіты сепаратыстамі, то іх выкарыстоўвалі ўцёмную, бо ім самім гібель столькіх замежнікаў зусім не выгодная.

Версія трэцяя: у катастрофе малазійскага авіалайнера вінаватыя расійскія ўлады. Салідарная падтрымка Украіны з боку міжнароднай супольнасці, санкцыі ў адносінах да Расіі, неабходнасць абгрунтаваць уварванне на тэрыторыю Украіны, якое рыхтавалася апошнія тыдні, — усё гэта ўскосныя доказы прыналежнасць да катастрофы пуцінскага кіраўніцтва. Збіты "Боінг" дазволіў бы Расіі сказаць: "Мы вымушаны ўвесці свае войскі, каб абараніць не толькі ДНР і ЛНР, але паклапаціцца пра бяспеку міжнароднай супольнасці". І на фоне гібелі людзей, еўрапейскі палітыкум не стаў бы так рашуча асуджаць Пуціна.

Да таго ж не будзем забывацца, якім чынам Уладзімір Пуцін рыхтаваў апраўданні для сваіх папярэдніх агрэсій (Валгадонск, Асетыя, Чачня). Пару сотняў ахвяраў — не праблема для заўзятага дыверсанта.

Малаверагодна, што самалёт непасрэдна збівалі расійскія знішчальнікі ці ракета ляцела з тэрыторыі Расіі. Хутчэй за ўсё, для гэтай мэты былі выкарыстаныя сепаратысты.

Усё гэта, безумоўна, толькі версіі, і толькі асноўныя. Мы не маем ў распараджэнні дастатковай колькасці фактаў. Але, як кажуць, шукай cui prodest (каму гэта выгодна).

Дарэчы, магчыма, нашы чытачы маюць свае версіі, прапануем імі падзяліцца.

Абмеркаванне:

  • Анатолий
  • 2014-07-18 14:23:38
Вероятнее всего, что сбили малазийский борт сепаратисты, ошибочно приняв его за очередной украинский самолет. Определить на такой высоте тип и принадлежность самолета без специальных средств и
знаний, без специально обученных людей невозможно. А получив от России "гуманитарную помощь" в виде ЗРК "БУК", видимо, необходимо было показать его в действии.
Заряженное ружье должно же когда-нибудь выстрелить... А вообще-то ВВП и его окружению не мешало бы думать, что делают, когда дают такую дубинку "первобытным людям"
  • Алесь
  • 2014-07-18 14:41:17
На такой адлегласці ва ўмовах баявых дзеянняў наўрад ці наогул можна было гэты самалёт заўважыць. Хутчэй за ўсё была наводка з расейскага боку, маўляў, ляцяць бамбіць Растоў ці Навашахцінск, хлопцы
не дайце здзейсніцца трагедыі. Вось сепаратысты і бабахнулі.
  • Степан
  • 2014-07-18 15:09:23
Хохлы сами все это сделали, чтобы сейчас на всех углах кричать, про то, что это Россия. Понятно, что им это выгодно, потому что Европа от них уже отвернулась
  • Ольга
  • 2014-07-18 15:12:31
Такое сделать мог только Путин. Это его стиль. Для бывшего гэбиста человеческие жизни ничто.

Каментаваць