Захаваць фальварак

Антон Астаповіч прапанаваў Міністэрству культуры надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэшткам фальварка Жлобаўцы

ў Ваўпянскім сельсавеце Ваўкавыскага раёна. Тут 9 жніўня 1910 года нарадзілася паэтка Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч).

У сваім лісце, накіраваным у Мінкультуры 11 мая, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Астаповіч выказаў спадзяванне, што прапанова будзе разгледжана і не пакінута без станоўчага вырашэння ў межах святкавання 100-годдзя са дня нараджэння вядомай беларускай паэткі.

Рэшткі фальварка Жлобаўцы знаходзяцца паміж вёскамі Длугаполь і Палоўкі, побач з шашой Воўпа — Стары Дварэц. Уладальнік тэрыторыі былога фальварка — СВК «Агра-Лозы». Рэшткі складаюцца з падмуркаў сядзібнага дому і гаспадарчай пабудовы.

З пачатку XX стагоддзя і да верасня 1939 года фальварак належаў Міклашэвічам. Пасля быў нацыяналізаваны, а на пачатку 1947 года прададзены Ваўпянскім сельсаветам Ваўкавыскаму дарожна-рамонтна-будаўнічаму ўпраўленню, разабраны, перавезены ў Ваўкавыск, дзе знаходзіцца па вуліцы Перамогі, 40.

Паводле БелаПАН

Каментаваць