Захаваем беларускую “Раніцу”

Сакратарыят ТБМ 14 кастрычніка прыняў адмысловую заяву з нагоды спынення выхаду адзінай беларускамоўнай дзіцячай газеты.

Сакратарыят ТБМ 14 кастрычніка прыняў адмысловую заяву з нагоды спынення выхаду адзінай беларускамоўнай дзіцячай газеты.

“Са сродкаў масавай інфармацыі стала вядома, што па загадзе чыноўнікаў спыніла сваё існаванне адзіная беларускамоўная дзіцячая газета “Раніца. Гэта выданне на працягу 82 гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў нашых дзетак. Не іначай як здзекам выглядае абяцанне чыноўнікаў зрабіць з “Раніцы маленькі штомесячны дадатак да рускамоўнай газеты, — гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым ТБМ заклікала грамадзян Беларусі неадкладна звяртацца да беларускага ўрада з патрабаваннем аднавіць выхад газеты “Раніца і аб’явіць падпіску на гэтае выданне на наступны год, год юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка.

 

Каментаваць