Заява руха Салідарнасці «Разам» з нагоды затрыманняў у Жодзіна

Рух Салідарнасці «Разам» выступіў з заявай з нагоды затрыманняў падчас мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі ў Жодзіна.


«Разам» выказвае абурэнне фактам затрымання ў горадзе Жодзіна намесніка старшыні Руха Салідарнасці «Разам» Алеся Макаева, актывіста арганізацыі Міхася Латышава, сябра БСДП(Г) Алеся Абрамовіча, актывіста БХД Паўла Пракаповіча і актывіста Маладога Фронту Паўла Старавойтава.

Падчас акцыі былі затрыманыя 5 чалавек. З пастарунка вызвалены толькі Алесь Абрамовіч, які меў пры сябе пасведчанне інваліда.

Астатніх актывістаў будуць трымаць за кратамі ў антысанітарных умовах да суда, які адбудзецца ў панядзелак. Пры тым пратаколы, складзеныя на актывістаў прадпрымальніцкага руху, нічым не адрозніваюцца ад пратаколаў, якія складаліся на ўдзельнікаў іншых мітынгаў за апошні час.

Рух Салідарнасці «Разам» лічыць, што арышты прадстаўнікоў апазіцыі выкліканы не толькі самой рэпрэсіўнай сутнасцю сённяшняй улады ў нашай краіне, але і адсутнасцю адэкватнай рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці на ўзмацненне палітычных рэпрэсій.


Каментаваць