ЗАЯВА БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

Нацыянальная платформа Форума Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства звярнулася да ўрадаў Беларусі і краінаў Еўразвязу з адмысловай заявай. У ёй каментуецца сітуацыя вакол дыпламатычнага канфлікту, а таксама прапануюцца варыянты яго далейшага ўрэгулявання.

Прапануем вам поўны тэкст заявы:

Мы, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем глыбокую занепакоенасць з нагоды  дыпламатычнага канфлікту паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Саюзам.

Нацыянальная платформа Форума Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства звярнулася да ўрадаў Беларусі і краінаў Еўразвязу з адмысловай заявай. У ёй каментуецца сітуацыя вакол дыпламатычнага канфлікту, а таксама прапануюцца варыянты яго далейшага ўрэгулявання.

Прапануем вам поўны тэкст заявы:

Мы, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем глыбокую занепакоенасць з нагоды  дыпламатычнага канфлікту паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Саюзам.

Узнікшая зараз сітуацыя з’яўляецца толькі “верхавінай канфлікту, падставы для якога былі створаны дзеяннямі беларускіх уладаў па разгоне дэманстрацыі 19 снежня 2010 г. і далейшымі рэпрэсіямі супраць беларускай палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Мы разглядаем рэакцыю беларускіх уладаў на рашэнне Рады ЕС пашырыць спіс беларускіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя абмежаванні, як незбалансаваную і шкодную для беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Такая рэакцыя ўмацоўвае атмасферу недаверу і варожасці паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам,  што вядзе да далейшага абвастрэння супярэчнасцей замест прадуктыўнага дыялога і пошуку механізмаў узаемакарыснага супрацоўніцтва і добрасуседства.

Еўрапейскі Саюз з’яўляецца сталым і надзейным партнёрам беларускай грамадзянскай супольнасці на шляху дэмакратызацыі і рэфармавання нашай краіны. У прыватнасці, адказныя структуры Еўрасаюза прадэманстравалі важную для нас прынцыповасць і паслядоўнасць у патрабаванні вызвалення палітычных вязняў і ліквідацыі наступстваў падзей 19 снежня 2010 г.  Салідарная пазіцыя дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, прыняўшых рашэнне аб сумеснай рэакцыі ў рамках узнікшага дыпламатычнага канфлікту была натуральным адказам на палітычныя захады беларускіх уладаў. Пры гэтым мы бачым небяспечнай і шкоднай далейшую эскалацыю канфлікту і лічым недапушчальным яго пераўтварэнне ў першасную праблему беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

Спрэчкі па дыпламатычных супярэчаннях паміж уладамі Беларусі і Еўрасаюзам адцягваюць увагу ад па-сапраўднаму важных аспектаў беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Такім чынам, гэты канфлікт павялічвае адрыў Беларусі ад Еўропы, яго далейшае развіццё прывядзе да паглыблення самаізаляцыі краіны на міжнароднай арэне, пагоршыць умовы жыцця і пазбавіць еўрапейскіх перспектываў грамадзянаў Беларусі. Каб Беларусь захавалася і развівалася як незалежная дзяржава, ёй патрэбна еўрапейская перспектыва, праца па набліжэнні да нормаў і стандартаў Еўрасаюза, дапамога ў правядзенні мадэрнізацыі.   

Прымаючы пад увагу ўсё вышэйсказанае і разумеючы адказнасць беларускіх уладаў за стварэнне канфліктнай сітуацыі, мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі і Еўрапейскага Саюза ўстрымацца ад далейшай эскалацыі гэтага канфлікту і пераўтварэння яго ў абмен ударамі па прынцыпе “вока за вока. Мы таксама перакананыя, што простага замарожвання канфлікту будзе недастаткова.

Беларускія ўлады павінны прадэманстраваць імкненне Рэспублікі Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў. Дзеяннямі, якія б сведчылі аб гатоўнасці да канструктыўнага перамоўнага працэсу, мусіць быць вызваленне з беларускіх турмаў палітычных вязняў і ўстрыманне ад новых рэпрэсіяў. Мы заклікаем улады Беларусі адмовіцца ад стратэгіі канфрантацыі і распачаць рэальны перамоўны працэс унутры краіны, што стане найлепшым падмуркам для нармалізацыі становішча, у тым ліку і на беларуска-еўрапейскім накірунку.

Мы таксама чакаем ад Еўрапейскага Саюза далейшай рэалізацыі паслядоўнай і дальнабачнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, не абмяжоўваючыся толькі рэагаваннем на крокі беларускага кіраўніцтва. Еўрасаюз мусіць праявіць сваю прынцыповасць не толькі ў пазіцыі, але і ў дзеянні,  нават пры неспрыяльных умовах рабіць далейшыя крокі па ўцягванні Беларусі як краіны-суседа ў еўрапейскую арбіту. Хуткім, прынцыповым і відавочна пазітыўным крокам у такой сітуацыі магла б стаць поўная адмена консульскіх збораў за выдачу візаў краінаў Еўрасаюза беларускім грамадзянам.

Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, перакананыя, што толькі вырашэнне сутнасна істотных пытанняў рэфармавання і мадэрнізацыі краіны, вяртання яе ў сям’ю еўрапейскіх супольнасцяў, можа быць пакладзенае ў аснову перамоваў  і пераадолення існага канфлікту паміж уладамі Беларусі і Еўрапейскім Саюзам.

Подпісы:
Уладзімір Мацкевіч, Старшыня Часовага каардынацыйнага камітэта (ЧКК) Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Сяргей Лісічонак, Нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па Беларусі

Яраслаў Бекіш, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, каардынатар трэцяй працоўнай групы Форума

Уладзіслаў Вялічка, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Міжнародны кансорцыум «ЕЎРАБЕЛАРУСЬ»

Андрэй Ягораў, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Навукова-даследчая ўстанова «Аналітычная група ЦЕТ»

Сяргей Драздоўскі, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»

Сяргей Мацкевіч, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асамблея НДА Беларусі
Алена Танкачова, Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»

Вольга Смалянка, Фонд развіцця прававых тэхналогій

Антаніна Елістратава, Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Нэкст Стоп — Нью Лайф»

Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»

Леанід Каліценя, Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»

Дзіна Шаўцова, Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне»

Аляксандр Каралевіч, Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр “ПОСТ»

Вольга Карач, Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятыў «Наш Дом»

Сяргей Дзяжурка, Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Гуманітарны мост

Наталля Васілевіч, Цэнтр "Экумена"

Таццяна Зялко, Ініцыятыўная група па стварэнні Грамадскага аб’яднання беларускіх пенсіянераў "Наша пакаленне"

Ірына Жыхар, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская арганізацыя працоўных жанчын»

Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Таццяна Равяка, Праваабарончы цэнтр “Вясна

Ганна Герасімава, Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні

Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль)

Іна Кулей, Асветніцка-дабрачынная установа “Камітэт "Салідарнасць"

Ігар Леднік, Праваабарончы рух "Наша Беларусь"

Аляксандр Валчанін, Грамадскае аб’яднанне “Саюз Чарнобыль – Беларусь

Ірына Сухій, Грамадскае аб’яднанне “Экадом

Каментаваць