Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Заява сакратарыята ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

У сувязі з паведамленнямі ў СМІ, што ў Віцебскай абласной бібліятэцы скасоўваецца аддзел беларускай літаратуры, сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў 30 студзеня прыняў адмысловую заяву.

Цяпер кнігі на беларускай мове чытачам давядзецца шукаць па розных аддзелах, але шмат выданняў яны больш не знойдуць наогул — ідзе масавае спісанне беларускіх кніг, іх адпраўляюць у макулатуру.

“Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае занепакоенасць такой пазіцыяй і дзеяннямі кіраўніцтва бібліятэкі, аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Падобны крок у абвешчаны Год Кнігі выглядае неабдуманым і толькі пагаршае сітуацыю з неабходнасцю папулярызацыі нацыянальнай літаратуры, — гаворыцца ў заяве. — Сакратарыят ГА “СБП заклікае дзяржаўныя органы і кіраўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі адмяніць ганебнае рашэнне і аднавіць працу ліквідаванага аддзела.

Паводле інфармацыі прэсавай службы СБП (http://lit-bel.org)

Каментаваць