Закон не парушаўся

Лідар Руху «За Свабоду» атрымаў адказ на свой зварот ад кіраўніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў спадара Кубракова.

Лідар Руху «За Свабоду» атрымаў адказ на свой зварот ад кіраўніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў спадара Кубракова.

Аляксандр Мілінкевіч імкнуўся атрымаць афіцыйны адказ, якія законныя сродкі самаабароны могуць ужываць грамадзяне краіны ў выпадку нападу невядомых грамадзян, а таксама калі нападнікі з’яўляюцца пераапранутымі ў цывільную вопратку супрацоўнікамі падраздзяленняў МУС, але пры затрыманні мірных грамадзян не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання, часам ужываючы пры гэтым фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, а таксама калі затрыманне мірных грамадзянаў ажыццяўляюць супрацоўнікі падраздзяленняў МУС, але пры гэтым незаконна прымяняюць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання.

Спадар Кубракоў адзначыў у сваім адказе, што акцыі кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» былі несанкцыянаваныя, удзельнікі акцый нібыта перашкаджалі руху пешаходаў, працы грамадскага транспарту і гандлёвых аб’ектаў. Нашэнне цывільнага адзення супрацоўнікамі міліцыі прадугледжана нарматыўна-прававымі актамі. Маўляў, ніякіх парушэнняў правоў грамадзян з боку міліцыі не было, таму весці гутарку пра самаабарону з боку ўдзельнікаў недазволеных акцый немэтазгодна.

Як вядома, менавіта брутальныя арышты ўдзельнікаў «маўклівых акцый» па серадах невядомымі асобамі, якія карысталіся аўтатранспартам без нумарных знакаў і адмаўляліся дэманстраваць свае пасведчанні, выклікалі рэзананс ва ўсім цывілізаваным свеце.

Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду»

Каментаваць