Закрануць кожнага

Сваім меркаваннем пра ход прэзідэнцкай кампаніі з журналістам “НЧ Вольгай Хвоін дзеліцца віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна, адзін з лідэраў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.

— Ёсць меркаванне, што і апазіцыя ў гэтых выбарах не надта чыстая на руку, і калі б ЦВК быў больш прынцыповым, то колькасць зарэгістраваных кандыдатаў была б меншая.

Сваім меркаваннем пра ход прэзідэнцкай кампаніі з журналістам “НЧ Вольгай Хвоін дзеліцца віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна, адзін з лідэраў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.

— Ёсць меркаванне, што і апазіцыя ў гэтых выбарах не надта чыстая на руку, і калі б ЦВК быў больш прынцыповым, то колькасць зарэгістраваных кандыдатаў была б меншая.

— Працэдура праверкі подпісаў была закрытая, і мы не выключаем магчымасці палітычных маніпуляцый з боку выбрчых камісій і тых, хто за імі стаіць. Гэта супярэчыць выбарчаму кодэксу, бо ў ім нічога не гаворыцца пра абмежаванні для ўдзелу назіральнікаў у час праверкі подпісаў. Ідуць розныя сігналы ад сябраў камісій, Ярмошына сама казала, што былі копіі падпісных лістоў. Можна меркаваць, што колькасць кандыдатаў, калі б усё было празрыста, была б меншай, чым ёсць.

— Якія ключавыя моманты празрыстасці правядзення выбараў у нашых умовах?

— Першы ключавы момант мы ўжо прапусцілі — рознабаковы склад выбарчых камісіяў, калі прысутнічаюць прадстаўнікі розных партыяў, рухаў. У складзе камісій вытрымана патрабаванне пра наяўнасць 30 працэнтаў прадстаўнікоў розных грамадскіх аб’яднанняў. Іншая справа, што гэта саюзы ветэранаў, жанчын, “Белая Русь, БРСМ. У той жа час палітычныя партыі адхінутыя ад гэтага працэсу. Я не магу сказаць, дзе яшчэ такое ёсць. Калі б камісіі былі сфармаваныя з удзелам прадстаўнікоў палітычных сілаў, давер да іх працы павялічыўся б. Атрымліваецца, што міна пад прызнанне выбараў ужо падкладзеная, бо створаныя падкантрольныя камісіі.

Другое — папярэдняе галасаванне, якое не забяспечвае захаванне бюлетэняў. Людзей штурхаюць да датэрміновага галасавання, і працэнт атрымліваецца высокі. А ўпэўненасці, што ўначы гэтыя скрынкі ніхто не адкрывае, няма. У празрыстых скрынях аднаразовы механізм закрыцця, звычайныя ж можна закрываць-адкрываць колькі заўгодна. На ноч у памяшканні са скрынкамі застаецца міліцыянт, дзеянні якога таксама непадкантрольныя.

Трэці момант — абмежаваныя паўнамоцтвы назіральнікаў падчас падліку галасоў. Гэта працэдура не прапісаная заканадаўча. А ў нашых умовах кожная камісія можа рабіць усё на свой манер. Можна сказаць і пра бюлетэні — яны не маюць выключных ідэнтыфікацыйных знакаў, іх можна друкаваць ледзь не дома.

— Якія прагнозы наконт выбарчай кампаніі?

— Можна сказаць, што ўлады зрабілі пэўныя папраўкі на правядзенне ўсёй кампаніі. Але ёй займаецца не ЦВК, не выбарчыя камісіі, а выканаўчая ўлада. Ёсць карэкціроўкі ў бок змякчэння бачных частак — збору подпісаў, агітацыі. Але самае галоўнае — падлік, фармаванне камісій — засталося нязменным, і гэта стварае стопрацэнтныя ўмовы для  фальсіфікацыі.

— Чыноўнікі Еўрасаюза гавораць, што на прызнанне выбараў паўплывае “набліжанасць да дэмакратычных стандартаў. Калі выбарчы працэс будзе праходзіць гэтак і далей, выбары будуць прызнаныя?

— Я сумняваюся ў гэтым. Прычыны я назваў вышэй, яшчэ паглядзім на падлік галасоў. Іншая справа што і непрызнанне бывае таксама рознае. Яно можа быць больш катэгарычнае, а можа і больш лагоднае, з заўвагамі пра “працэс і прагрэс. Любое незалежнае назіранне мусіць мацаваць давер да ўладаў, тады ўлады могуць больш смела паводзіць сябе ў эканамічных, палітычных рэформах. Калі выбары не прызнаюць, то Захад можа працягваць млявую палітыку ўзаемадзеяння. Давер да беларускіх уладаў — гэта і мера даверу ў эканамічным супрацоўніцтве. Таму гэтыя выбары ўплываюць на жыццё кожнага з нас, а не толькі на людзей ва ўладзе.
 

Каментаваць