Залессе. Браслаў. Ліда. Магілёў. Гродна.

Залессе. Юбілей кампазітара

У Залессі знаходзіцца сядзіба кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, і сёлета адзначаецца 320-годдзе першага згадвання Залесся ў гістарычных крыніцах. Юбілейную нагоду арганізатары фэсту «Залессе запрашае сяброў» скарысталі, каб чарговы раз нагадаць: маёнтку патрабуецца тэрміновая рэстаўрацыя, бо праз некалькі гадоў знікне тое нямногае, што яшчэ захавалася.


Браслаў. Дзеці адпачываюць

Залессе. Юбілей кампазітара

У Залессі знаходзіцца сядзіба кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, і сёлета адзначаецца 320-годдзе першага згадвання Залесся ў гістарычных крыніцах. Юбілейную нагоду арганізатары фэсту «Залессе запрашае сяброў» скарысталі, каб чарговы раз нагадаць: маёнтку патрабуецца тэрміновая рэстаўрацыя, бо праз некалькі гадоў знікне тое нямногае, што яшчэ захавалася.


Браслаў. Дзеці адпачываюць

Міжнародны дзіцячы турыстычны лагер “Браслаўскія азёры ў другі раз запрацаваў у Паазер’і. Ён аб’яднаў юных турыстаў з Беларусі, Польшчы, Літвы. Каля 50 падлеткаў жывуць у намётавым гарадку. Дзеці здзейсняць пешыя, водныя і веласіпедныя паходы па прыгажэйшых мясцінах краю. Пабываюць на легендарнай гары Маяк, непаўторнай прыгажосці возеры Волас, гістарычнай вёсцы Маскавічы.


Ліда. Чарговы фэст байкераў

Мерапрыемства, якое стала ў Лідзе традыцыйным, сабрала шмат удзельнікаў не толькі з Беларусі, але і замежжа: Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Польшчы. Байк-фэст наведваюць не толькі байкеры, але і людзі, якія жадаюць паслухаць жывую музыку, патанчыць, пабавіць час у добрай кампаніі. Між іншым, мінулагодні, байк-фэст у Лідзе быў прызнаны лепшым у Беларусі. І ў гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі шмат цікавага. У канцэртнай частцы адбыліся выступы калектываў з Ліды, Гродна, Брэста, Бярозы, Мінска. Традыцыйна вядучымі мерапрыемства выступілі шоумен і музыкант Аляксандр Памідораў і сябра клуба “Пазбаўленыя праў Сяргей Дзятчык.

Байкеры ўдзельнічалі ў шэрагу конкурсаў, дзе паказалі сваё майстэрства і віртуознасць язды, чым прыемна здзіўлялі гледачоў.


Магілёў. Майстэрства аніматараў


ХІІІ Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаеўка–2010 пройдзе ў кінатэатрах Магілёва з 12 па 16 верасня. На ім будуць прадстаўлены фільмы аніматараў 19 краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Германіі, Даніі, Кітая, Польшчы, Францыі, Арменіі, Грузіі, Узбекістана, Арменіі.


Гродна. Уладар хваляў

У выставачнай зале Гродна адкрылася выстава англійскага мастака Джорджа Сміта пад назвай “Сустракайце ўладара хваляў. Творца ўжо чатыры гады падарожнічае па Усходняй Еўропе. Патрапіўшы ў Беларусь, ён упадабаў яе прыроду, побыт насельнікаў. Прыязнасць новых сяброў прымушае Сміта каторы год адкладваць ад’езд на радзіму. У Гродна Джордж актыўна займаецца творчасцю — не толькі малюе, але і піша. За гэты час ім напісаны два раманы і п’еса.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць