Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Залева на Валгаградскай (фотагалерэя)

Сёння зранку дзясяткі, калі не сотні тысячаў мінчукоў не здолелі своечасова даехаць да любімай працы. Горад “накрыла” навальніца.



Потым будзе вядома, што адбывалася на традыцыйна затопліваемых вуліцы Няміга і Парку Чалюскінцаў, але на асобна ўзятай вуліцы Валгаградскай быў патоп. У больш нізкіх месцах у лужынах-вазёрах стаялі машаны з аварыйнай сігналізацыяй. На пэўны час спыняўся і рух грамадскага транспарту — аўтобусы проста не жадалі ехаць па гэтых вазёрах.

І гэта — яшчэ на адносна “высокай” вуліцы. Што ж тады было на больш нізкіх?

Традыцыйна бліжэй да 9 гадзінаў ранку ў нашым 16-павярховым офісным будынку па вуліцы Мележа, 1, прыходзіцца стаяць ў чарзе да ліфтоў 7-10 хвілінаў — людзі імкнуцца працаваць. Сёння ліфты былі вольныя: да працы мала хто даехаў. А калі і даехаў, то з прыгодамі.

(фота зроблена на мабільны тэлефон — выбачайце за якасць)

Каментаваць