Заможны селянін — небяспека для ўлады!

У СВК “Залужжа Старадарожскага раёну Мінскай вобласці справа амаль дайшла да страйку.  Справа ў тым, што Аркадзя Нікановіча, які кіраваў гаспадаркай больш за дзесяць гадоў, знялі ў разгар уборачнай.

Працаўнікі СВК не разумеюць, як такое  магло адбыцца: “Ні людзям нічога не сказалі, ні склікалі сход… Зранку прыходзім на працу, а нам кажуць, што Нікановіча знялі. Што Сцяпан Чачуха, старшыня Старадарожскага райвыканкама, зняў яго за адну ноч,—- распавядае трактарыст Уладзімір Падворны.



У СВК “Залужжа Старадарожскага раёну Мінскай вобласці справа амаль дайшла да страйку.  Справа ў тым, што Аркадзя Нікановіча, які кіраваў гаспадаркай больш за дзесяць гадоў, знялі ў разгар уборачнай.

Працаўнікі СВК не разумеюць, як такое  магло адбыцца: “Ні людзям нічога не сказалі, ні склікалі сход… Зранку прыходзім на працу, а нам кажуць, што Нікановіча знялі. Што Сцяпан Чачуха, старшыня Старадарожскага райвыканкама, зняў яго за адну ноч,—- распавядае трактарыст Уладзімір Падворны.

Кіраўніка гаспадаркі заўсёды выбіралі людзі. Як здарылася, што ў “Залужжы воля калгаснікаў больш не мае сілы?

Аказваецца, “Залужжа больш не належыць людзям.. Некалькі год таму па распарэджэнні зверху гаспадарку ператварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. І 90% акцый перайшлі дзяржаве.

“Калі праводзілі рэфармаванне, пераходзілі з СВК (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў) у ААТ, і без бою аддалі 90% акцый дзяржаве — гэта была наша памылка. Таму што на сённяшні дзень, дзяржаўнага тут акрамя зямлі нічога няма, — кажа Аркадзь Нікановіч, былы дырэктар “Залужжа. — І калі здымалі мяне з пасады,  уся наша наглядальная рада прагаласавала супраць майго звальнення, а начальнік кіравання, як прадстаўнік дзяржавы, пасмяяўся: “У мяне дзевяць галасоў, у вас толькі адзін, таму будзе так, як я сказаў.

Чым Аркадзь Мікалаевіч не дагадзіў уладам? Можа, за 10 гадоў ён разваліў шчасную гаспадарку, давёў да галечы сялян?

“Калі прыйшоў гэты старшыня 10 гадоў таму, у нас было вельмі цяжка з кармамі. Мы ездзілі па іншых вёсках, збіралі сена, саломай кармілі жывёлу. А зараз у нас поўныя ямы. Мы нават прадаем іншым,—- распавяла Алена Чачуха, загадчыца фермы.

“У нас у сталовай была поўная разруха, а зараз зойдзеш — і кандыцыянеры, і абеды добрыя вельмі. У нас абед на аднаго калгасніка каштаваў 2500, калі вада простая — амаль пяць тысяч, – кажа працаўніца фермы Святлана Шынкарэнка.

За дзесяць гадоў Аркадзь Нікановіч вывеў гаспадарку “Залужжа на першыя месцы ў раёне. Ён выратаваў і зрабіў прыбытковай “лейкозную ферму,  дзе шмат год ніхто не звяртаў увагі на хворую жывёлу. Новыя памяшканні для скаціны, аўтаматызацыя вытворчасці, паездкі працаўнікоў на навучалыя праграмы для падвышэння кваліфікацыі, высокія заробкі – гэта не адзіныя заслугі экс-кіраўніка. А колькі моладзі ён прыцягнуў на сваю гаспадарку!..

"Чатыры гады запар наша ферма займала прызавыя месцы. Уручалі нам дыпломы. Дзякуючы каму мы мелі гэтыя дыпломы? Дзякуючы нашаму былому дырэктару. Якога ўтапталі ў бруд ні за што. Як і нас цяпер топчуць, —  скардзіцца загадчыца фермы.

Калгаснікі лічаць, што Нікановіча знялі таму, што ён не кідаўся ў ногі раённаму кіраўніцтву, не частаваў іх дармавым мясам, клапаціўся толькі пра гаспадарку і бараніў інтарэсы сваіх працаўнікоў.



Вось, што кажа сам Аркадзь Мікалаевіч:

“У нас вялікая гаспадарка. Калі выконваць указанні зверху, гаспадарка не будзе развівацца. Трэба праяўляць ініцыятыву на месцы, зыходзячы з мясцовых умоваў. Праявіць ініцыятыву — значыць трэба з кімсьці паспрачацца, некалі і не паслухаць для рашэння пытанняў, якія ў выніку карысныя для гаспадаркі… А такія людзі непатрэбныя, непажаданыя…

Калгаснікі сабралі дзвесці подпісаў у падтрымку свайго былога кіраўніка і адправілі два лісты — губернатару і ў адмінсітрацыю прэзідэнта. Аднак ніякай рэакцыі, а тым больш дапамогі не атрымалі. Больш за тое, мясцовыя ўлады абралі звычайную тактыку падаўлення бунту: пагрозы і звальненні.

Аднак людзі настроеныя ісці да канца. Зараз яны аббіваюць парогі чынавенскіх кабінетаў, звяртаюцца ў СМІ, страйкуюць… Бо разумеюць, прыйдзе кіраўнік “ад улады — разваліцца іх заможная гаспадарка, а яны папоўняць рады жабракоў, якія залежаць ад падачак уладаў.

 

Каментаваць