Заробак падвышаць не будуць

Рост цэнаў ужо даўно апярэдзіў рост заробкаў. Але наша сацыяльна арыентаваная дзяржава, здаецца, забылася на свае сацыяльныя функцыі.

У 2012 годзе рост заработнай платы запланаваны на ўзроўні крыху больш за 4%, паведаміў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 лютага.

Намеснік міністра падкрэсліў, што рэальная заработная плата павінна “расці ў меру ці крыху ніжэй чым тэмпы росту прадукцыйнасці працы. Рост прадукцыйнасці працы ў 2012 годзе прагназуецца на ўзроўні 5,7%, удакладніў Ярашэнка.

Рост цэнаў ужо даўно апярэдзіў рост заробкаў. Але наша сацыяльна арыентаваная дзяржава, здаецца, забылася на свае сацыяльныя функцыі.

У 2012 годзе рост заработнай платы запланаваны на ўзроўні крыху больш за 4%, паведаміў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 лютага.

Намеснік міністра падкрэсліў, што рэальная заработная плата павінна “расці ў меру ці крыху ніжэй чым тэмпы росту прадукцыйнасці працы. Рост прадукцыйнасці працы ў 2012 годзе прагназуецца на ўзроўні 5,7%, удакладніў Ярашэнка.

Ён нагадаў, што ў пачатку 2011 года разрыў паміж тэмпамі росту заработнай платы і тэмпамі росту прадукцыйнасці працы складаў 20% на карысць зарплаты, а ў канцы года сітуацыя змянілася. “Пакуль рост зарплаты адстае ад росту прадукцыйнасці працы. І гэтую тэндэнцыю мы маем намер захаваць, каб не разганяць інфляцыйныя працэсы, — патлумачыў Ярашэнка.

Намеснік міністра адзначыў, што па выніках 2011 года інфляцыя склала 108,7%, а на гэты год яна прагназуецца на ўзроўні 19–22%. “І мы арыентуемся на тое, што гэты паказчык павінен быць абавязкова вытрыманы, — падкрэсліў ён.

Цяпер, паводле слоў Ярашэнкі, урад сумесна з Нацбанкам распрацоўвае пакет мер, які павінен забяспечваць выкананне прагнозных паказчыкаў. У гэтым пакеце ўтрымліваюцца і антыінфляцыйныя меры.

Знізіць тэмпы інфляцыі ў 5–6 разоў за год — гэта, здаецца, з савецкага анекдоту. “Ці можа слон атрымаць грыжу? — Можа, калі прымусіць яго падымаць сельскую гаспадарку. Пакуль што высадка марсіянскіх зялёных чалавечкаў здаецца мне больш верагодным выратаваннем беларускай эканомікі, чым усе планы ўрада і Нацбанку.

Варта ўлічыць і тое, што, нягле­дзячы на агульны рост золатавалютных рэзерваў Беларусі, актывы ў замежнай валюце ў іх складзе знізіліся за студзень амаль на 715 мільёнаў долараў ЗША, або на 16%. Аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 лютага 2012 года склаў 7 мільярдаў 968,2 мільёна долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 52,3 мільёна долараў.

У той жа час, як сведчаць даныя Нацбанку, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ў складзе ЗВР знізіліся за студзень на 714,6 мільёна долараў, ці 15,9%, і на 1 лютага склалі 3 мільярда 774,1 мільёна долараў. На 1 студзеня гэты паказчык быў 4 мільярда 488,7 мільёна долараў.

З улікам пагашэння Беларуссю ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце і прыцягнення прамых замежных інвестыцый у эканоміку краіны (3,7 мільярда долараў на чыстай аснове), міжнародныя рэзервовыя актывы на канец 2012 года складуць 6,1–7 мільярдаў долараў. Такім чынам, на канец 2012 года аб’ём ЗВР прагназаваўся меншым у параўнанні з наяўным узроўнем.

Гэта азначае, што ў Нацбанка няма “падушкі бяспекі. Тым больш, што “прыцягненне замежных інвестыцый — пад вялікім пытаннем. Інвестыцыі мы можам атрымаць толькі ў выпадку зацікаўленасці замежных партнёраў у беларускіх праектах. А такой зацікаўленасці няма.

Нельга сказаць, што беларускія ўлады такую зацікаўленасць не шукаюць. Міністэрства эканомікі будзе “больш агрэсіўна, мэтанакіравана працаваць з дзяржорганамі над павышэннем інвестыцыйнага рэйтынгу Беларусі, заявіў кіраўнік гэтага ведамства Мікалай Снапкоў 7 лютага на пасяджэнні Савета міністраў. Гэта, паводле слоў Снапкова, неабходна “для дасягнення ў кароткатэрміновым перыядзе не менш як 30-га месца ў рэйтынгу “Doing Byisness.

Як мяркуе міністр, увагу варта сканцэнтраваць на выраўноўванні і стварэнні больш прыцягальнага асяроддзя для працы бізнесу на тэрыторыі Беларусі.

Кіраўнік Мінэканомікі зазначыў, што Расія і Казахстан, партнёры Беларусі па Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), актыўна адкрываюць свае прадпрыемствы для ўваходжання ў транснацыянальныя карпарацыі. “Намер “Даймлер набыць 27% акцый КамАЗа ў сувязі з гэтым выклікае сумненне далейшага зліцця з МАЗам, — цытуе Снапкова агенцтва БелТА.

Вось ужо “мінус інвестыцыям. “Нашы калегі па АЭП апярэджваюць нас па інстытуцыянальным пераўтварэнні, гэта павінна прымусіць нас задумацца і паскорыць сваю працу з міжнароднымі інвестарамі. Чаму мы першыя фарміруем ідэі, але не першыя іх увасабляем? — канстатуе кіраўнік Мінэканомікі.

Прадпрыемствы абароннага сектара эканомікі прадставяць Беларусь на міжнароднай выставе-канферэнцыі па абароне і бяспецы Defense & Security ў Бангкоку 5–8 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце.

Азіяцкая выстава-канферэнцыя па абароне і міжнароднай бяспецы ў Азіі — на сушы, на моры і ў паветры — пройдзе пад патранажам урада і Міністэрства абароны Тайланда. Гэта адна з самых буйных і вядомых выстаў тэхналогій бяспекі, абароны, абароннай тэхнікі і ўзбраенняў у Тайландзе.

Асноўная тэматыка выставы — узбраенне і ваенная тэхніка для сухапутных войскаў, ваенна-марскога флоту і ваенна-паветраных сіл. На выставе будуць прадстаўленыя найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне ў галіне ваеннай бяспекі, сістэмы кантролю і абмежавання доступу, сістэмы і сродкі для жыццезабеспячэння і дзейнасці ў надзвычайных сітуацыях, сродкі пажаратушэння, сродкі экстраннай эвакуацыі, найноўшыя распрацоўкі ў галіне барацьбы з тэрарызмам і шмат іншага.

Што-што, а зброяй Беларусь заўсёды гандляваць умела. Можа, гэта будзе той “чароўнай палачкай, якая здолее хоць нейкім чынам выцягнуць беларускую эканоміку? Альбо хоць крыху палепшыць яе стан?

Пра тое, што Беларусь жыве не па сродках, ужо кажа і Лукашэнка. Сёлета “ўсё павінны забыць, што на крэдытаванне могуць выкарыстоўвацца эмісійныя грошы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 лютага, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову. Паводле слоў Лукашэнкі, павінны выкарыстоўвацца толькі тыя фінансавыя сродкі, якія будуць зароблены ў эканоміцы ў цэлым.

“Вельмі дарагія крэдытныя рэсурсы. Эканоміка, зразумела, цярпець такую сітуацыю з крэдытамі доўга не можа, — сказаў Лукашэнка. — Таму стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка паволі павінна зніжацца. Мы павінны даваць і сігналы нармальныя эканоміцы нашай краіны, суб’ектам гаспадарання, дый фактычна стаўка павінна быць ніжэйшай, таму што пры цяперашняй гаварыць пра нейкае інтэнсіўнае развіццё эканомікі нельга.

Каментаваць