Заробкі вяскоўцаў

На працягу трох гадзін праводзіў “прамую тэлефонную лінію для жыхароў Бялыніцкага раёна і вёў асабісты прыём намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Агееў.

Як паведаміла бялыніцкая  газета “Зара над Друццю, “асноўнай тэмай гэтага сумоў’я было выяўленне фактаў некампетэнтнасці, бюракратызму, валакіты, парушэння законных інтарэсаў і правоў чалавека.

На працягу трох гадзін праводзіў “прамую тэлефонную лінію для жыхароў Бялыніцкага раёна і вёў асабісты прыём намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Агееў.

Як паведаміла бялыніцкая  газета “Зара над Друццю, “асноўнай тэмай гэтага сумоў’я было выяўленне фактаў некампетэнтнасці, бюракратызму, валакіты, парушэння законных інтарэсаў і правоў чалавека.

Усяго пагутарыла з Аляксандрам Віктаравічам дзевяць чалавек. Асабліва здзівіў намесніка старшыні КДК зварот Аляксандры Адамовіч, якая патэлефанавала на “прамую тэлефонную лінію ад імя маладой сям’і жывёлаводаў, якія працуюць у СВК “Кудзін Бялыніцкага раёна. Яна паскардзілася на тое, што за люты гаспадару сям’і налічылі ўсяго 220 тысяч рублёў заработнай платы, а яго жонцы, якая працуе даяркай, — 303 тысячы рублёў.

Аляксандр Агееў аператыўна зрэагаваў на атрыманую інфармацыю і даручыў кіраўніцтву райсельгасхарчу, спецыялістам Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці тэрмінова выехаць у СВК “Кудзін і аб’ектыўна разабрацца па названай праблеме. Што ж, будзем спадзявацца, што гэтай канкрэтнай сям’і вяскоўцаў пашанцуе, і яны змогуць атрымаць варты заробак.

Між тым, ні для каго не сакрэт, што ў сельскай гаспадарцы зарплаты застаюцца на вельмі нізкім узроўні. Днямі я размаўляў з кіраўніком адной з гаспадарак Магілёўскай вобласці. Ён распавёў пра тое, што кожны месяц з жахам думае пра тое, як выплаціць людзям заробак у тэрмін. Зараз даходы ў сельгаспрадпрыемстваў (за выключэннем лепшых) невялікія, таму даводзіцца аддаваць зарплату за кошт крэдытаў банкаў. Ды і банкі крэдыты ўжо даваць не хочуць, грошы даюць толькі пад ціскам абласной “вертыкалі ўлады. Мой знаёмы нядобрым словам памянуў перадвыбарчыя падвышэнні заробкаў. Тады, маўляў, зарплаты ўсім прымушалі падвышаць, ды і грошы на гэта давалі. А зараз людзі ўжо прызвычаіліся да высокіх заробкаў і за меншыя грошы працаваць проста не хочуць.

Пра якія высокія заробкі ў сельскай гаспадарцы Магілёўскай вобласці можна казаць, калі бальшыня сельгаспрадпрыемстваў вобласці прапаноўвала ў лютым вакансіі механізатараў, жывёлаводаў і нават спецыялістаў сельгасвытворчасці з узроўнем аплаты 460–600 тысяч беларускіх рублёў? У СВК “Вадзвянскае (у лепшым за 2010 год раёне Магілёўскай вобласці — Шклоўскім) заатэхніку прапаноўваюць заробак у 520 тысяч.
 

Каментаваць