Затрымалі за інфармацыю

У Брэсце вечарам 27 кастрычніка падчас правядзення інфармацыйнай акцыі быў затрыманы мясцовы актывіст дэмакратычных сіл Іван Стасюк.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, актывіста затрымалі ў інтэрнаце Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна. Там Іван Стасюк распаўсюджваў грамадска-палітычны бюлетэнь «Дзедзіч», які выдае ініцыятыўная група брэсцкай дэмакратычнай моладзі.

«Супрацоўнікі міліцыі даставілі Стасюка ў Ленінскі РАУС Брэста, адкуль яго адпусцілі літаральна праз пяць хвілін без складання пратакола», — адзначыў праваабаронца.

Да гэтага Стасюк паспеў распаўсюдзіць 150 экземпляраў бюлетэня. На момант затрымання ў яго заставалася яшчэ 20 экземпляраў. Цікава тое, што ахоўнікі парадку іх не канфіскавалі.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Каментаваць