Затрыманы ў аэрапорце Варшавы Алесь Міхалевіч адпушчаны

"Я вызвалены рашэннем акруговага пракурора, — паведаміў БелаПАН палітык. —  МЗС Польшчы купіла мне білет, і праз некалькі гадзін я змагу працягнуць шлях у Лондан".

Адказваючы на пытанне, ці не асцерагаецца ён паўтору інцыдэнту, Міхалевіч заявіў: "Думаю, у Польшчы ўсё будзе добра, але не выключаю такога ў іншых краінах".

Міхалевіч 12 снежня збіраўся вылецець у Лондан на сустрэчу прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з брытанскімі палітыкамі, якая павінна прайсці ў МЗС Вялікабрытаніі.

Раней Міхалевіч паведаміў, што затрыманы паводле запыту беларускай пракуратуры. У аэрапорце памежнікі сказалі палітыку, што яго чакае галоўны камендант польскай паліцыі, каб затрымаць і перадаць у пракуратуру. Як мяркуе Міхалевіч, затрыманне, "хутчэй за ўсё, адбылося ў межах супрацоўніцтва па тым жа міжнародным прававым пагадненні, згодна з якім былі перададзены рахункі праваабаронцы Алеся Бяляцкага".

"Польская паліцыя не мае да мяне ніякіх прэтэнзій, гэта прэтэнзіі беларускага боку, —сказаў палітык. —  У Польшчы я магу разлічваць на прававую дапамогу. Я ведаю, што польскія палітыкі і МЗС Польшчы ўжо займаюцца гэтай справай. У любым выпадку пытанне майго вызвалення будзе вырашана. Пытанне ў тым, ці арыштуюць мяне і будуць вызваляць праз суд або вызваляць без арышту. Пакуль мой статус такі: я прапусціў свой самалёт на Лондан і праходжу памежны кантроль".

У аэрапорт прыбыў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Кшыштаў Станоўскі, які правёў перамовы з кіраўнікамі праваахоўных органаў.

Міхалевіч з'яўляецца абвінавачаным па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года (арт. 293 КК). Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе са следчага ізалятара КДБ. У сакавіку Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта "рэальнай фізічнай пагрозай", і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прыстанак у Чэхіі.

У канцы мая пракуратура Прагі афіцыйна паведаміла Міхалевічу, што Генеральная пракуратура Беларусі падала запыт на яго экстрадыцыю і што ён аб'яўлены ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола.

Паводле БелаПАН
 
Каментаваць