Затрыманы Віталь Рымашэўскі

У Мінску на выхадзе з дому затрыманы сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі.

Яго затрымалі чатыры чалавекі ў цывільным, якія пагрузілі яго ў сіні мікрааўтобус. Пра гэта паведаміў сам Віталь Рымашэўскі, які паспеў сказаць, што расцэньвае гэты факт як выкраданне. Пасля з ім сувязь перарвалася. Верагодна, у яго забралі слухаўку.

Віталь Рымашэўскі таксама паспеў паведаміць, што яго падвезлі да Фрунзенскага РАУС.

Прычыны затрымання невядомыя. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з гадавінай прэзідэнцкіх выбараў і меркаванай на сёння акцыяй пратэсту.
 
Паводле bchd.info

Каментаваць