Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Затрыманых на дабрачынным канцэрце будуць судзіць

15 актывістаў міжнароднага руху «Ежа замест бомбаў» утрымліваюцца ў ізалятары на Акрэсціна. Суды адбудуцца ў панядзелак.

Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, актывістаў хутчэй за ўсё будуць судзіць за дробнае хуліганства.

Учора перад пачаткам дабрачыннага канцэрту ў падтрыманне міжнароднай ініцыятывы ў залу Палацу культуры Менскага трактарнага заводу ўварвалася група спецназацаўцаў. Яны затрымалі каля ста чалавек без тлумачэння прычынаў.

«Затрыманых збівалі, прымушалі прайсці дактыласкапію і пісаць тлумачальныя наконт дачынення да наркотыкаў», – каментуе Наста Лойка. У лютым паводле такога ж сцэнару затрымалі ўдзельнікаў дыскусійных моладзевых сустрэчаў «Ліцвінскі клуб».

Большасць затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў. Паводле інфармацыі праваабаронцы, сярод людзей, якія чакаюць прысуду, ёсць журналіст радыё «Рацыя» Аляксандр Ярашэвіч, праваабаронца Алена Дубовік ды анархіст Ігар Трухановіч.

«Затрымалі 34 дзяўчыны, але ўсіх акрамя Алены адпусцілі. Мяркую, што яе працягваюць утрымліваць, бо яна раней адбывала пакаранне, 15 дзён арышту, за ўдзел у масавых беспарадках на Плошчы».

Міжнародны рух «Ежа замест бомбаў» прапагандуе прынцыпы ўзаемадапамогі, салідарнасці, барацьбы за сацыяльную справядлівасць. Напрыклад, актывісты бясплатна раздаюць ежу тым, хто не можа самастойна сябе забяспечыць. У Беларусі праваахоўныя органы ўвесь час аказваюць ціск на актывістаў. За мінулы год міліцыя некалькі разоў зрывала акцыі бясплатнай раздачы ежы.

belsat.eu

Каментаваць