Затрыманні і прысуды

Сёння распачаліся суды над затрыманымі 19 снежня 2011 года. Па сведчанні праваабарончай арганізацыі “Вясна, усяго было затрымана каля 50-ці чалавек. Дакладнай лічбы пакуль назваць немагчыма. Асноўныя затрыманні адбываліся на Кастрычніцкай плошчы, на пл. Якуба Коласа і на пл. Незалежнасці ля Чырвонага Касцёла.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна, з усіх затрыманых тэрмінова вызвалілі траіх непаўнагадовых, на хуткай дапамозе ў 6-ты шпіталь была вывезена назіральніца БХК Юлія Хлашчынкова.

Сёння распачаліся суды над затрыманымі 19 снежня 2011 года. Па сведчанні праваабарончай арганізацыі “Вясна, усяго было затрымана каля 50-ці чалавек. Дакладнай лічбы пакуль назваць немагчыма. Асноўныя затрыманні адбываліся на Кастрычніцкай плошчы, на пл. Якуба Коласа і на пл. Незалежнасці ля Чырвонага Касцёла.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна, з усіх затрыманых тэрмінова вызвалілі траіх непаўнагадовых, на хуткай дапамозе ў 6-ты шпіталь была вывезена назіральніца БХК Юлія Хлашчынкова.

Зараз працэсы адбываюцца “канвеерам у судах Маскоўскага, Ленінскага, Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў. У асноўным, на затрыманых складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт.23.34 КаАП РБ.

Ужо асудзілі Сяргея Канапацкага (10 сутак адміністрацыйнага арышту), Юрыя Асмалоўскага (10 сутак), Ігара Грыцэвіча (3 сутак), Раман Грыцэвіча (7 сутак). “Вясна паведамляе, што Сяргей Канапацкі паспеў распавесці: “На Акрэсціна ўчора прывезлі каля 80-ці чалавек.

Паводле Мінскага ГУУСа, “46 найбольш актыўных удзельнікаў акцыі былі дастаўленыя ў тэрытарыяльныя РУУС сталіцы. Пасля ўстанаўлення асобаў 14 удзельнікаў акцыі былі адпушчаныя, а ў дачыненні да 32 складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах 09.04 (невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей), 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання) і 17.1 (дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях".

З найбольш вядомых затрыманых асобаў — журналіст Юрась Навіцкі, якому інкрымінуюць адразу два артыкулы (працэс адбываецца ў судзе Партызанскага раёна), там жа судзяць актывіста Уладзіміра Яроменка, намесніку старшыні Руху салідарнасці “Разам Аляксандру Макаеву прысудзілі 10 сутак, асудзілі на 12 сутак арышту актывіста Васіля Парфянкова і іншых.

Таксама на працягу дня адбываліся прэвентыўныя затрыманні палітыкаў і пераслед актывістаў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку прыходзілі на кватэру актывіста “Еўрапейскай Беларусі Максіма Вінярскага (у гэты час дома была толькі маці), затрымалі і адвезлі ў віцебскае ДАІ каардынатара руху «За Свабоду» Хрыстафора Жаляпава, журналіста Зміцера Казакевіча, сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава і Аляксея Гаўруцікава. Ля будынку КДБ быў затрыманы Зміцер Баразенка, былы палітвязень Сяргей Казакоў, незалежныя журналісты Вольга Чайчыц і Сяргей Кавалёў; быў затрыманы а затым адпушчаны палітык Віталь Рымашэўскі; лідара АГП Анатоля Лябедзьку адсочвалі ў двары яго дома; на пляцоўцы кватэры праваабаронцы Насты Палажанкі дзяжурылі міліцыянты. Таксама затрымлівалі відэааператара «НН» Таццяну Гаўрыльчык, фатографа Юлію Дарашкевіч. Пакуль не вядомы лёс некалькіх украінскіх актывістак Femen
, якія паспелі правесці акцыю ля будынка КДБ.

Толькі што Наста Палажанка паведаміла, што пазаштатны карэспандэнт газеты “Новы час Мікіта Броўка знаходзіцца ў судзе Партызанскага раёна ў чаканні прысуду.

Паводле інфармацыі незалежных СМІ і “Новага часу


 

Каментаваць