Павіншуй Мікалая Статкевіча з Днём нараджэння

Сёння, 12 жніўня, палітвязню, экс-кандыдату на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу спаўняецца 58 гадоў. Усіх неабыякавых людзей заклікаюць павіншаваць палітвязня з Днем нараджэння.



Яго можна павіншаваць, патэлефанаваўшы з гарадскога на нумар 166 і прадыктаваўшы адрас: 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.

Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні (правёў за кратамі больш за тры з паловай гады). 

У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. У студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання.

Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што яго палітычныя апаненты, якія знаходзяцца ў зняволенні, могуць быць вызваленыя пры ўмове, калі напішуць прашэнне аб памілаванні. Статкевіч пастаянна адмаўляецца гэта рабіць.

 

nn.by

Каментаваць